Аббегаць абабегаць, пабываць у розных месцах без затрымак там — абнасіцца а. шпарка; аблётаць (аблятаць) а. надзвычай шпарка; абкалясіць, іскалясіць а. усё навокал, неадабр.; абкалаціць а. без сур'ёзнай патрэбы, іран.; выкалаціць а. вельмі многа без сур'ёзнай патрэбы, іран.; абзыкаць а. па пустой справе (пра худога, лёгкага), іран.; абшныраць а. цішком, патаемна, асудж.; аблахаць а. з карыслівымі мэтамі, з мэтай разнюхаць або пажывіцца, асудж. Айдзе ты сяньня толька ні пабыў, наверна паўсьвета аббегыў. Абнасіліся за дзінь і ў Радкеўшчыні, і ў Рывах, і ў Пашыні, а каб хто спрасіў, чаго вас насіла. Дылася мне спраўка: і канторы аблётыла, і сільсавет — то пічаці німа, то стыршына пашоў,— толька к вечыру справілыся. Ты, хочыш, аблітаіш ня толька свой раён, а й за Сож пасьпеіш. Сколька ты апкылясіў за ныч, чаго табе прітульля нійдзе німа. Зы ірундоўскыю бумажкыю прідзіцца цэлый сьвет іскылясіць. Што ім еткім лабрэтым, апкалоцюць за ноч пыўраёна. Айдзе яны піряполюцца, спалі дзень у кустах, выкылыцілі ж і Лешчынкі, і Зяціцы. Як ноч — і пашлі, на дзесіць вёрст кругом абзыкыюць. Апшныряў і Сьлёзкі, і Дуччычы, усюдых ні лало. Ну, Мыланка, Дуброву апшнырііць, а біз грібоў ня верніцца. Дзелыць жа ні за што ні бярецца, аблахыіць хаты — во і ўсё яе зыняція. Абваліцца абваліцца, упасці зверху пад уздзеяннем уласнага цяжару — абрушыцца а. неспадзявана, з моцным грукатам; праваліцца а. унутр; заваліцца а. усёй масай; рухнуць а. неспадзявана; шамнуць а. адразу, ціха, іншаск.; абсунуцца а. паволі. Трошку выда пыцьцікла, а тут пацсошкі гнілэя, так і абваліўся погріб. Ты глянь-ка, ета паветка чуць ліпіць, тут усё можыць абрушыцца. Сьцены крепкія, а балькі зыцікалі, пыдгнілі, ну зьверьху ўсё і прывалілыся. Зывалілыся крыша ды набык зьехыла, бульбу пымясіла. Ета ж нада прідумыць, каб столь рухнула. Усё гыраджэньня тваё шамнула з балік, якей быў клок карміны — у гной. Апсунулыся столь зразу с трімя брусамі, а тады і астатнія злумаліся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁