Старонка 25
◀ / 281 ▶
СІНАНІМІЧНЫЯ РАДЫ Абайціцца абысціся, задаволіць патрэбы тым, што ёсць — абярнуцца а. малым; вывернуцца а. з цяжкасцю; выкруціцца а. у нязручным, складаным становішчы; перапіхнуцца а. пры недахопе прадуктаў харчавання. Я магу абыйціца і адным тыпаром, а во як ты біз рубанка абойдзісься. Ні рышчыніла ўчора, зыбясхлебілі, ну, праўда, пряснушку раскычала, пару пріснакоў зь дзежкі ўськінула, так і абярнуліся. Яно, канешня, няўдобна було, ну неік жа вывірнуліся і дзьвюмя карзінкымі. Аддай мяшкі, яму большы нада, мы як выкруцімся. Цэлы твае будуць, дужа яны хліпясьлівыя, дзень можна і с прісныкамі піріпіхнуцца. Абайціць паправіць, дагледзець пасля акучвання — перайціць п. лёгка; перахадзіць п. лёгка і хутка; перабраць п. старанна; паправіць п. хутка, абмеж.; падправіць п. крыху; аббежч п. вельмі хутка, нядбайна, неадабр. Прівык ты ехыць ну слугах, як ну скулах, і грядкі бульбы ні абойдзіш. Дровы сырэя, дык тапіла чуць ні да беда, а тады зыміла, крупені ў лёхкую печ пыставіла дый пабегла грядкі піряйціць,— учора атпыхалі. Рузурілыся мыя гылыва, калі тую бульбу піріхадзіць — сена ні сагребіна і еткыя туча находзіць. Атпыхалі бульбу, пірібралі, ладна пыправілі,— узілася як — што ухадзі! Мазкі ня дбіла, дайжа грядкі пыправіць ні пашоў, а з грабількымі луччы пругуляцца. Було толька ходу ды тае бульбы, яе пытправіць — пуўчыса работы. Нешта німа бульбі ні расьценія, нічога, алі што ж зьдзелыіш, нада й такую аббежч, можа, айдзе камлыжкыю зываліла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 281 ▶