можа ўтбараць фразеалагічнае спалучэнне: лухта (непадсяваная), a таксама розныя абмежаванні пры агульнай характарыстыцы рада i асобных слоў. У ілюстрацыйным матэрыяле сустракаюцца вузкадыялектныя словы. Значэнне некаторых з іх раскрываецца ў прыкладах, a іншыя тлумачацца ў дадатку-слоўніку. Пры тлумачэнні асаблівасцей сінонімаў ужываюцца стылявыя i экспрэсіўна-ацэначныя паметы. Большасць іх агульнапрынятыя, але некаторыя патрабуюць спецыяльнай агаворкі: абмеж. — абмежавана. Памета ставіцца пры тых словах, якія ў даным значэнні ўжываюцца рэдка, a ў іншых — бытуюць шырока. Гэта звычайна пераносныя значэнні; адзінк.— адзінкава. Словы з гэтай паметай адзначаны ў адным-трох вьшадках; іншаск. — іншасказальна. Даная памета ставіцца пры словах, якія ўжываюцца не ў сваім прамым значэнні; кніжн. — кніжнае. Гэта словы, якія прыйшлі ў гаворку пад уплывам беларускай літаратурнай мовы i «запазычанасць» якіх адчуваецца досыць выразна; малаўж.— малаўжывальнае. Гэта словы, якія ўжываюцца радзей у параўнанні з іншымі словамі данага сінанімічнага рада; руск.—рускае. Словы з гэтай паметай запазычаны з рускай мовы,і гэта запазычанасць выразна адчуваецца. С П ІС СКАРАЧЭН Н ЯУ абмеж.— абмежавана абраж.— абражальнае адзінк.— адзінкава адм.— адмоўнае асудж.— асуджальнае він.— вінавальны склон г р у б грубае гумар.— гумарыстычнае дав.— давальны склон дзіц.—з дзіцячай лексікі звыч.— звычайна зневаж.— зневажальнае іншаск.— іншасказальнае кніжн.— кніжнае ласк.— ласкальнае лаянк.— лаянкавае малаўж..— малаўжывальнае неадабр.— неадабральнае неалаг.— неалагізм нездав.— з нездаволенасцю паблаж.— паблажлівае пагардл.— пагардлівае прыназ.— прыназоўнік род.— родны склон р у с к рускае рэдкаўж.— рэдкаўжывальнае спец.— спецыяльнае тзорн.— творны склон часц.— часціца шкадав.— ca шкадаваннем
4 👁