Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
васці ўжывання слоў, іх бытавання, для дзеясловаў часам указваецца кіраванне; у асобных выпадках першае пасля дамінанты слова прыводзіцца без памет. Гэта азначае, што яно вельмі блізкае да дамінанты i лічыцца яе аналогам. У некаторых выпадках даецца характарыстыка адразу двух ці -некалькіх сінонімаў. Гэта, безумоўна, не значыць, што паміж імі няма ніякіх адрозненняў. Але адрозненні гэтыя настолькі тонкія, што іх не ўдалося выдзеліць; словы ў сінанімічных радах размяшчаюцца па прызнаку пэўнай градацыі — па меры нарастания ці спаду дзеяння, прыкметы, меры якасці. Улічваецца пры гэтым розная афарбоўка, шырыня бытавання слоў, асаблівасці іх ужывання. Устойлівыя словазлучзнні прыводзяцца ў канцы; кожны з членаў сінанімічнага рада ілюструецца прыкладам-сказам. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца асобна пасля апісання сінанімічнага рада. Прыклады адбіраліся з такім разлікам, каб іх змест найбольш выразна раскрываў значэнне слова; члены сінанімічнага рада пры іх апісанні прыводзяцца ў літаратурным запісе. Для ілюстрацыйнага матэрыялу прынята спрошчаная транскрыпцыя. Націскі ставяцца ў тых словах, якія без націску могуць быць прачытаны няправільна. 0, э, e, ё заўсёды ўжываюцца пад націскам, таму над імі націск не пазначаецца. некаторыя словы ўжываюцца з націскам на розных складах. У адных выпадках гэта амонімы, якія ўваходзяць у розныя рады: панаравіцца — панаравщца, будзіць — будз'щь. У іншых выпадках гэта словы з рухомым націскам. Калі словы ў залежнасці ад месца націску не маюць істотных адрозненняў, яны паказваюцца адзін раз з двума націскамі: акапіравацца. Гэта азначае, што ўжываюцца два раўнапраўныя варыянты—акапіравацца i акапіравацца. A калі ў залежнасці ад націску варыянты слова прыкметна адрозніваюцца (звычайна па шырыні ўжывання), яны паказваюцца двойчы з указанием асаблівасцей ужывання: выжымкі, кідаць, але выжымкі, кідаць; дужкі выкарыстоўваюцца ў наступных выпадках: пры падачы варыянтаў слоў: стоўпіцца (стаўпіцца), варыянтаў змяняльнай часткі фразеалагізмаў: вочы калоць (naроць). У дужках падаецца слова, якое з іншым словам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

будзщь
4 👁
 ◀  / 281  ▶