ВУДОВА ПРАЦЫ У данай працы не ставіцца спецыяльнай задачы вырашыць тыя ці іншыя тэарэтычныя праблемы сінаніміі. Задача яе болын сціплая. Яна мае на мэце паказаць багацце народнай гаворкі, яе вобразна-выяўленчыя магчымасці, спецыфіку ўжывання тых ці іншых слоў i пэўных іх труп, спосабы выражения аднаго i таго ж значэння пры наяўнасці розных яго адценняў. Паказваецца рэальна існуючая ў гаворках сінанімічная сувязь. Пры распрацоўцы сінанімічных радоў улічвалася ў першую чаргу, што кніга павінна мець практычнае значэнне пры вывучэнні лексікі народных гаворак. Для данай працы адабрана толькі частка складзеных i апрацаваных сінанімічных радоў. Пры адборы перавага звычайна аддавалася тым з іх, у якія ўваходзяць найбольш яркія дыялектныя лексемы. Гэтыя рады складае галоўным чынам бытавая лексіка, што выражае самыя распаўсюджаныя паняцці. Апрача сінанімікі назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, тут паказаны сінанімічныя магчымасці прыслоўяў, злучнікаў, мадальных слоў i рознага роду ўстойлівых словазлучэнняў. Праца дапаможа высветліць узаемаадносіны паміж дыялектнай лексікай i лексічнай сістэмай літаратурнай мовы. Прынцыпы складання сінанімічных радоў наступныя: сінанімізуюцца не словы ў поўным аб'ёме, a толькі іх значэнні; кожны сінанімічны рад пачынаецца апорным словам — дамінантай, якая служыць адначасова i назвай рада. За дамінанту бярэцца найбольш ужывальнае i стылістычна нейтральнае слова. У залежнасці ад дамінанты сінанімічныя рады размешчаны ў алфавітным парадку. Яны складаліся толькі па аднаму значэнню дамінанты. У сінанімічныя рады не ўключаліся павелічальныя, памяншальныя ł іншыя ацэначныя формы слоў; сінанімічныя рады для зручнасці карыстання індэксам пранумараваны; пасля дамінанты раскрываецца змест сінанімічнага рада — прыводзіцца літаратурная назва паняцця, якая ў далейшым выкарыстоўваецца скарочана, i даецца кароткае азначэнне. Затым прыводзяцца члены рада з вызначэннем іх асаблівасцей — семантычных, стылістычных, эмацыянальных, экспрэсіўных, указваюцца асаблі
Дадатковыя словы
абёме
4 👁