Фразеалагізмы пастаянныя па свайму сартаву, але ў іх магчыма апушчэнне аднаго з кампанентаў — звычайна дзеяслова-звязкі быць ці блізкіх да яго па граматычнай ролі станавіцца, дзелацца i інш.: відна, ні па сабе было ў гасцях — яму нешта не па сабе. Устойлівыя словазлучэнні з апушчанай звязкай — гэта скрытыя фразеалагізмы: не na сіле, не па гадах, у гадах, не па душэ, на віду, пад корань. Сярод фразеалагізмаў сустракаюцца застылыя формы — чэснае слова, галава яловая, галава i два вухі, ступень па пень, вош за каўнер запаўзла. Тады яны ciнанімізуюцца толькі ў гэтых формах. Але больщасць з іх змяняецца, дапасоўваючыся да іншьіх слоў у сінанімічным радзе i ў сказе: зубы загаварыць, вочы атвесць— тут дзеясловы спрагаюцца, мяняюць трыванні. Фразеалагізмы могуць медь розныя формы варыянтнасці — лексічную: зарубіць на лбу — зарубіць на насу\ граматычную: прыкінуцца дураком — прыкінуцца дурачком; фанетычную: жывыя мошчы — жывэя мошчы. У іх можа мяняцца парадак слоў. Пры гэтым перастаноўка кампанентаў адбываецца часцей, чым у літаратурнай мове (у данай працы захоўваецца найбольш ужывальны парадак). У аснове фразеалагічных варыянтаў адзін семантычны вобраз, характар якога пры змене аднаго са слоў не парушаецца: узяць за горла — браць за горла. У сінанімічныя рады ўваходзяць не ўсякія словазлучэнні. Свабодныя спалучэнні слоў тылу здзелаць падшчот, даць пользу не валодаюць сінтаксічным адзінствам i таму ў сінанімічныя рады не ўключаюцца. Параўнальна часта адно i тое.ж панядце абазначаюць словы з адмоўем: запусціць — не даіць; бярэжч — не траціць. Тут таксама маем справу з свабодным спалучэннем слоў. У народных гаворках сустракаюцца словазлучэнні, якія знаходзяцца на мяжы паміж фразеалагізмамі i свабодным! словазлучэннямі. Так, паняцце многа' на Мсціслаўшчыне выражаецца паўторам назоўніка ў назоўным i месным склонах з прыназоўнікам на: стог на стагу, капец на капцу, мех на мяху, капа на капе, грыб на грыбу i г. д. Іх, бадай, нельга назваць уласна фразеалагізмамі, але яны ўжо набылі пэўную ўстойлівасць, выражаючы вобразнае мысленне народа. Іх правамерна ўключаць у сінанімічныя рады
6 👁