га ўжывання, сітуацыйныя могуць заняць першае месца. Члены сінанімічнага рада трэба размяшчадь зыходзячы з семантычных-і стылістычных прыкмет. Спрэчным застаецца пытанне аб тым, як павінны ciнанімізавацца члены ў сінанімічным радзе. У літаратуры на гэты конт існуюць розныя думкі. Правільна, на нашу думку, падыходзіць С. Ф. Леўчанка 1, лічачы, што пры складанні сінанімічнага рада трэба ісці ад апорнага слова i з ім, а не з папярэднім словам суадносіць члены рада. Сінанімічныя рады ў данай працы складаліся з улікам апошняй думкі. ФРАЗЕАЛАПЗМЫ У СІНАНІМІЦЫ У народных гаворках вялікае месца належыць разнастайным устойлівым словазлучэнням. Яны ўпрыгожваюць мову, робяць яе вобразнай, каларытнай, жывой. У іх скандэнсавана шматвяковая мудрасць народа, яго ідэі, вопыт, тонкі густ, наглядальнасць. Яны валодаюць вялікім зарадам трапнасці i экспрэсіўнасці, вялікай выяўленчай сілай. У народных гаворках, як правіла, няма моўных штампаў або ўяўных фразеалагізмаў. Устойлівыя словазлучэнні, асабліва ўласна фразеалагізмы, павінны заняць сваё месца ў сістэме сінанімікі, таму што па сваіх асноўных прыкметах, па свайму прадметна-лагічнаму зместу яны эквівалентныя слову, маюць yce адзнакі яго лексічнага значэння. Устойлівыя словазлучэнні, як i словы, носяць намінатыўны характар, ужываюцца ў гатовым выглядзе, а не будуюцца гаворачым, i выражаюць адно паняцце: балавацца — хадзіць на галовах. Яны валодаюць граматычнымі ўласцівасцямі слоў, выконваюць функцыі часцін мовы. Іх граматычныя ўласцівасці вызначаюцца па граматычна незалежных кампанентах або па значэнню i сінтаксічнай ролі ў сказе. Фразеалагізмы сінанімізуюцца ca словамі i паміж сабой. Як i словы, яны маюць сэнсавыя i стылістычныя асаблівасці, уваходзяць у актыўны ці пасіўны запас, уступаюць у разнастайныя сінтаксічныя сувязі, некаторыя з іх маюць па некалькі значэнняў. Яны валодаюць павышанай эмацыянальна-экспрэсіўнай выразнасцю. 1 1 Лексическая синонимия. M., Ш67, стр
3 👁