Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
скідваць з разліку i наша «моўнае чуццё», яков нвкаторыя даследчыкі, думаецца, не без падетаў лічаць зусім рэальнай катэгорыяй Сінанімічныя рады вельмі неаднародныя па свайму аб'ёму.ІПмат якія з іх уключаюць толькі два словы, у іншыя ўваходзіць па некалькі дзесяткаў слоў. На велічыню радоў, апрача іншых фактараў, уплывае таксама лексіка-граматычная прыналежнасць слоў. Так, сярод сінонімаў-назоўнікаў часцей сустракаецца семантычная ідэнтычнасць. Велічынёй вылучаюцца дзеяслоўныя рады, асабліва тыя, што абазначаюць рух i розныя працоўныя дзеянні. У сінонімах-прыметніках часта сустракаецца ўзрастаючая ацэначная характарыстыка. Маюць свае асаблівасці прыставачныя i беспрыставачныя дзеясловысінонімы. Дзеясловы закончанага i незакончанага трыванняў утвараюць самастойныя сінанімічныя рады. Некаторыя фразеалагізмы адначасова ўваходзяць у прыметнікавыя i прыслоўныя рады. Сустракаюцца ў гаворках сінонімы да тэрмінаў: прывіць — прышчапіць; прычарціць — прыпусціць. У сінанімічныя рады словы ўключаюцца ў зыходнай форме. Граматычна абумоўленыя фразеалагізмы падаюцца ў той форме, у якой яны ўжываюцца: зуб загарэўся, хоць шаром пакаці. Некаторыя кампаненты сінанімічнага рада маюць лексіка-фанетычныя варыянты. Іх увогуле нямнога, але больш, чым у літаратурнай мове. Асобныя з іх адрозніваюцца шырынёй ужывання, нясуць розныя дадатковыя адценні i, значыць, ужо выходзяць за межы ўласна варыянтаў: змоўчыць — змаўчаць, шаваліць — шавяліць. Некаторыя з іх абумоўлены з'яўленнем у мове пэўных новых з'яў. Асобныя варыянды вылучаюцца націскам. У народна-дыялектнай мове наогул націск больш рухомы. Для стылістыкі марфалагічныя i нават фанетычныя варыянты маюць пэўнае значэнне, таму іх трэба ўключаць у сінанімічныя рады. Важна правільнае размяшчэнне слоў у сінанімічным радзе. Тут не можа быць прымальным, напрыклад, алф ави т! парадак, таму што менш характэрныя словы, а таксама пераносныя значэнні слоў, словы індывідуальна- 1 1 В. A. 3 в e г и н ц e в. Замечания о лексической синонимии. Вопросы теории и истории языка. Сборник в честь проф. Б. А. Ларина. Л., 1963, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, зяў, зяўленнем
4 👁
 ◀  / 281  ▶