ца за тэй Сож. Табе ж мінутныя дзела зьбегыць, а плашы дыбірацца з маімі ныгамі. Прабрызнуць -н-іць; зак. Пакапаць (пра невялікі дождж). Тут і дождж такей, чуць прабрызнуў, алі ж сена гресьць ня будзіш. Пракінуцца -н-іцца; зак. Пачаць расці зрэдку. Летыся бырывікі пракінуліся дужа рана. Пралля (пряльля) ж. гумар. Папрадуха. Ну што ты, пряльля, ці думыіш есьць ліць? Праскоўка ж. Кароткая вяроўка, якой барана прывязваецца да ворчыка. Кусок задоўкі атрезыў — во табе й праскоўка. Праснушка (пряснушка) ж. Прэсны праснак. Пару пряснушык зымясі, рыскычай, і ніхай дзень грызуць. Прачуханка (пручуханка) ж. Наганяй, праборка. Будзіць табе за ета дзела пручуханка, ой, будзіць. Прывярнуць (прівярнуць) -н-ў, -н-іш і -н-ёш; зак. Прывярнуць. Прівярні кыня к пряслу. Ну што ты, ня ўмеіш аглабель прівярнуць 2. Прываражыць, прывабіць. Нейкыю траву сушыла, у гарелку сыпыла, паіла, думыла, пріверніць. Прынуда (прінуда) ж. 1. Прынука. Ні зыстаўляй, я й біс прінуды вазьму. 2. Асуджэнне да прымусовых работ. Чатыры гады прінуды адбыў, пыцішэў, а раншы ж ны гылаве хадзіў. Прыстыць (прістыць) -ын-у, -ын-іш; зак. 1. Прымерзнуць. За ныч вядро прістыла на марозі — ні тырваць. 2. Прысохнуць. Грязь кымкамі прістыла, атмуваць нада. 3. лаянк. Засядзецца. Ці ты прістыў тама, што ня выйдзіш, цялёнка ня ўстреціш. 4. Прастудзіцца. Раз прістыў рыспацеўшы, другей раз і зьлёг. Прытулле (прітульля) н. Прытулак; прыпынак. Айдзе ім будзіць прітульля, гультуям етым, так жа хлебым карміць ніхто ні станіць. Прытушыць (прітушыць) -ш-ў, -ш-ыш; зак. 1. Прытушыць. 2. Задушыць. Рысказывылі, што радзіла і падушкыю прітушыла, дык судзілі. Прычэлле (прічэльля) н. 1. Прыпынак; прытулак. Найдзіць айдзе прічэльля, пірізімуіць. 2. Нязначная прычына, повад. Ёй каб толька було прічэльля пысваріцца, хуць сь кім-нібудзь — зь любым гатова. Пугнуць -н-ў, -н-ёш; зак. 1. Пугнуць. Пугнуў ат аўса, а яны ўбрыкі ў грячыху. 2. Прадаць без патрэбы. Пугну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
121 👁