Узьбіў мылаток ны чыряна, ды нешта крівувата. Во набіў лупатку, пірібіваць нада. Нысадзі-ка ты мне тапор, у цябе, знаць, нічога пулучаіцца. Узыгнаць то узыгнаў, толька разьбіў канец. Абручы ныгнаў, а дно выскычыла, узноў пуўдня вазіся, складывый. Сколька тае работы, кажыцца, а да беда прывазіўся, чуць уссадзіў етый тапор.
398. Узбудзіць
разбудзіць, прымусіць прачнуцца — разбудзіць р., малаўж.; пабудзіць р., рэдкаўж.; падняць р. катурхаючы, іншаск.; растаўхаць, растоўхаць, растаўкаць р., катурхаючы штуршкамі, іншаск.; расшаваліць, расшавяліць р. паступова, іншаск.; прашнуць р. неасцярожным абыходжаннем, адзінк.; растуркаць, устуркаць р. крыкам; расштурхаць р., досыць моцна катурхаючы, іншаск.; растармасіць, растармашыць, растрэсць р., моцна трасучы, іншаск.; успароць, узагнаць, устурыць, узбутурыць р. рэзка, груба, іншаск.
Я ны мінутку прілягу, толька ж глядзі узбудзі мяне к шасьці, каб ні спазьніўся ны аўтобус. Цішэй гыварі і ня стукый дужа: дзіцёнка разбудзіш. Пубудзі таго карюзьліка, іціць нада. Я пыдніму скора, у мяне вылежывыцца ня будзіць. Рустуўхай, ніхай пыднімаіцца, скот гнаць нада. Ранінька растоўхыў, толька пычынала зыряць. Ты толька ні пыдлазь, я яго січас скора рустуўкаю. Пыдажджы-ка, можа я рышшывалю. Айдзе ты яго рышшывеліш, ніхай пасьпіць троху, хуць і вылежывыцца некылі. Астарожній кыпашыся: прашнеш мне дзіцёнка — горя будзіць, ня ўложыш. Ты глядзі, час пройдзіць, пакуль яго растуркыіш. Ну й сьпіш жа ты, цярьпеньня нада устуркыць цябе. Айдзе ён дзеніцца, рашштурьхыю, вазіцца доўга ня буду. Рушштурьхай, ніхай свае прічындалы ідзець прібіраіць. Рыстырмасі, сам ён і ціряс трі часы ні ўстаніць. Чуць-чуць цябе рыстырмашылі, мычыш і ўсё. Нада як растресьць, ці ён жа тут астаніцца спаць адзін. Ня бойся, сьпі, я цябе ўспарю, калі нада. Калі сам січас жа ні ўстаніш, я жыва узганю, аж дзівіцца будзіш. Я січас пайду яго ўстурю. Нада ўзбутуріць, ён жа спозьніцца ны работу, і як яго датуркыцца, хуць стріляй над ім, а ты ўсё маліш.
79 👁