Я зразу цябе увідзіў, пызнаў пу пулушубку, большы такога ні ў кога німа. Што ж ты харошыга на выстыўкі убачыў? Хувайся дальшы, яны цябе зы дзьвірямі могуць зразу увідаць. І ўнімацільна глядзеў, і ні замеціў, як яны праехылі. Ты мне толька зьмець яго, рызгыварівыць я сам буду. Як жа мне згледзіць Хрузычку, кызала, вот-вот будзіць бежч. Ай-яй-яй, ня ўгледзіла, як тая прыскачыла. Я прыйшла і нічога ні пагледзіла, а ён зразу дагледзіў. Нічога ат іх ні схуваіш, усё агледзюць. Во калі хочыш пыд зямлю схувай, і там дагледзюць, — німа ат іх места нійдзе.
395. Уволю
уволю, да поўнага здавальнення — удоваль у., малаўж.; да атвалу, сколька душэ ўгодна у. (пра ўжыванне); па горла, ад пуза у., груб.
Глядзела я іхнія быгаства: усяго ўсякыга уволю. Усяго ў іх удовыль, цёплінька сідзяць. Яблык у Пархвенывых ды атвалу, куды толька дзіваць будуць. І быракоў, і морквы, і капусты пряма сколька душэ ўгодна і яшчэ усё хвытаюць, ніяк ні ныбяруцца. Кажыцца ж, па горла ныхвыталі і саломы, і сена, дык мала: аторю хвытаюць, як ні парвуцца. Ныпікла сваім пірагоў: ежця ат пуза, хуць рысьпіряжыціся.
396. Угашчаць
частаваць, даваць есці, піць, праяўляючы гасціннасць — частаваць ч., кніжн.; трахтаваць, часціць ч., іран.; паднасіць ч. ветліва, іншаск.; гасцяваць ч. раскошна, іншаск.
Угышчалі — ўсяго було, пі і еж, хуць пуза рысьпіряжы. Даўно зьбіраюцца, быранчыка днямі зарезылі, зяцёў чустуваць будуць. Піряд кім ты ўзносісься, яго ні трухтуваць, а палкыю с хаты гнаць нада. Часьцілі ладна, пыднасілі і аднаго, і другога, ці мне многа чаго нада. Пыднасілі ўсяго ўсякыга, дужа хырашо прігатовіліся, і віны разныя былі. Чаго там гываріць, гусьцювалі быгата, сталы аж ламіліся ад закусык.
397. Узбіць
насадзіць, надзець цесна — набіць, насадзіць; узагнаць, нагнаць н. з цяжкасцю; уссадзіць н. з цяжкасцю, малаўж.
75 👁