Старонка 213
◀ / 281 ▶
399. Уздаць узліць, лінуць вады на каменне ў лазні — паддаць, падкінуць у. у дадатак; ускінуць, лінуць, узліць, кінуць у. нямнога; шухнуць у. многа, без патрэбы. Уздай-ка кружычку яшчэ, як слова, мулувата трошку. Пыддай, пыддай, духу яшчэ ні хвытаіць. Не, не, замрі етыга дзела паткінуць, і так чуць сяджу, дыханія зыхватыіць. Уськінуў саўсім трошку, а с пылка усе сыскачылі — так баня ныжаріна. Ліні-ка поўную кружку, ніхай троху первый раз сойдзіць. Узьліў, ды, відна, мала, духым і ні пахніць. Многа ні нада, а паўкружычкі кінь. Шухнуў зь відра ня думыючы, ажно каменьня зытряшчэла, ну, ўсе і пыкаціліся с пылка. 400. Узнаць даведацца, атрымаць звесткі — разузнаць д. падрабязна; дазнацца д. пра скрытнае; вызнаць д. пра скрытнае з цяжкасцю; дакапацца, раскапаць, разведаць д. праз пошукі; праведаць д. пры выпадку; даведацца д., кніжн., рэдкаўж.; прапытаць, распытаць, распытацца д. прапытваючы; прачуць д. па чутках; выясніць д. дакладна; пранюхаць, разнюхаць, вынюхаць, вывудзіць д. хітрасцю, іншаск. Узнай-ка ты як-небудзь, хто ету бумагу пісаў. Хацела рузузнаць, як ён тама жывець, ды нікога з Засожжа ня ўвідзіла. Ну ці дызнаўся ты што-небудзь ай нічога. Не, Ганна ні тыкая, у яе ня дужа што вызныіш. Чыріз паўгода, а дыкыпаліся, хто капу ўкраў. Пріехылі, пычалі рыспрашывыць у аднаго, у другога, усё рыскыпалі. Ні знаю, каб ты разьведыў што-небудзь, на ета нада сыйшчык. Як ба мне праведыць, калі хто ў Сялец зьбіраіцца. Даведыйсь-ка там, ці ні прыдаець хто пацьцёлка. Усё хачу, каб прыпытаць айдзе халупіну сабе, ніхай ба мыладэя адзьдзельна жылі. Пыхадзіла і рыспытала, айдзе тэй двацдыць трецьцій дом. Ну што ты рыспыталыся, ці часта можыць рожа атрыгацца. Нада прачуць, пачом цяперь у Дрыбіні ны бызарі каровы, нада б якей хвост купіць. Выісьніла я, хто табе такея лухты наплёў ніпыцьсіваныя. Нешта ўсё цёрся, відна, хацеў пранюхыць пры Марью. Пыдажджы-ка, я схаджу луччы цябе разьнюхыю. Хадзіў тут, нешта хацеў вынюхыць. Іна варона, што хочыш вывудзіць можна, усё рыскажыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 281 ▶