Стыряцільныга зяця ўзіла сабе, усё глядзІць, каб што прідбаць. Нада быць у твае гады рупытным, a цябе ні дашлесься, ні датуркыісься. Шагу лішніга ляніцца зьдзелыць такей рупытлівый. Не, руплівый ня дужа, ета ны слывах усё дзелыіць. Націто ўжо гываріць, дужа уседлівый, за што возьміцца — ня кініць. Усідлівыя дзеўка, ня то што другея — толька гулюшкі ну вуме. Яны ўсіччывыя, прітна работыюць, пуўдня будуць сядзець c праньнікым, ні падшмуцца. Родныя браты, адзін прілежный, a другей гультай. 368. Старый стары, з адзнакамі працяглага жыцця — старый, старэй c., малаўж.; драхлый c. вельмі; вётхій c. вельмі, абмеж.; як грыб c. вельмі, гумар. Ці помніш ты старыга Ахрема, я помню, як ува сьне. Старый Піліп нечыга пріхадзіў. Ці старэй, ці маладэй, ні глядзіць, кроіць пачом зря. Цесьць у яго дряхлый, а цёшча мылыдая,хуць замуж аддывай. Кыныстрат ветхій, куды яму з мыладымі справіцца. Аксюта саўсім дряхлыя, ёй ужо зы дзівяноста, i Мільлян як гріб, ажно рукі трясуцца. 369. Стоіць каштаваць, абысціся ў пэўную суму — выйціць, абайціцца к. наогул; стаць к. дорага\ стаць (уляцёць) у капёечку (капёйку) к. вельмі дорага. Дарога стоіла ня дужа дорга, толька там ладна грошы ляснула. Хата мне выйшла ні так дорга, a ў хундамінт здорыва грошы усадзіў. Луччы б я гатовый касьцюм купіў, шыць абыйшлося ў два разы дыражэй. Дайжа б ні разу ні падумыў, што пастройка столька станіць. Свадзьба стала ў капеічку, столька ж роду, ды знакомых, друзей нада було сызваць. Адзежа уляцела у капеічку, біз грыша астаўся. Ну яе, такую й куплю, іна мне стала ў капейку. Уляцела ў капейку пастройка, ні знаю, як з даўгоў вылізьць. 370. Страданія пакуты, душэўная скруха, маркота — мука, мучэнне п. з цяжкімі перажываннямі; пячаль п. з сумам; таска п. з
Дадатковыя словы
датўркыісься, лўччы, мўка, падўмыў, рўпытлівый, рўпытным, трясўцца
8 👁