Старонка 186
◀ / 281 ▶
ніхто ня йшоў у Каўшова. А ці ўвідаміла ж ты сваім у горыд? Як буду зьбірацца ў дарогу, я цябе апывяшчу. Прідуць — ня прідуць, а ізьвясьціць нада, ніхырашо так. Мы ўжо ўсім далі знаць, далжны пыдыйціць січас. 334. Сабірацца збірацца, намервацца або рыхтавацца рабіць — збірацца; замышляць, задумываць, загадываць з. у думках. Сыбіраюся атвярнуцца заўтря ў Шыряі, ні знаю, як выпыліць. Паехыць-то я зьбіраўся, ды яшчэ бульбы ні дыкыпаны. Я то зымышляла пабыць у цябе, ды ніяк ні пулучылыся. Задумывыла многа зьдзелыць, а ня зьдзелыла ні радзімца. Вот ты зыгадыіш ехыць, а ці падумыў: «А хто там мяне жджэць?». 335. Сабрацца сабрацца, ажыццявіць намер — дабрацца с. з цяжкасцю, іншаск.; субычыцца с. праз значны час. Ніяк ні сыбяруся сваіх атведыць, усё то тоя дзела, то тоя. Нешта ніяк ні дыбяруся купіць хыладзільнік, а зь ім ба ж многа луччы. Пыдажджы-ка, субычуся і я зьезьдзіць у Горкі, там жа ў мяне роднінькыя цётычка. 336. Сабраць сабраць, прымусіць сысціся ў адным месцы — сагнаць с. фізічным прымусам; скруціць с. у цесны гурт (пра статак жывёлы); збутурыць с. з цяжкасцю (пра жывёлу). Пріляглі дый заснулі, скот рысьцягнуўся, чуць сыбралі ўместа. Ціляты пу кустах рыспаўзьліся — ні сыгнаць. Калі Лявон пасець, ні разу кароў ні накорміць, у амшарі скруціць на цэлый дзень і дзяржыць. Чаго ты зь імі дужа возісься, ны ўсякій клінок лезіш, збутурі вун у ваду, ніхай пыстыяць. 337. Сабыція падзея, асобны выпадак з жыцця — случай п. выпадковая; случай п. выпадковая, рэдкаўж.; праісшэствія п. незвычайная, руск.; дзела п. задуманая; гісторыя п. мінулая.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶