Старонка 187
◀ / 281 ▶
Лаўрін у тое сабыція зь яблыкымі умішаўся пу-дурному, яму ні нада було саўсім лезьць. Посьлі таго случыя, як ваўкі пірястрелі, стаў трошку астарожній цігацца. Былі ў мяне случаі дужа ніпріятныя, толька неік выхадзіў. Мне пра ета прыішшэствія рысказывылі, толька я ня дужа веріў. Во з намі раз дзела було, як толька мы жывы асталіся. Што йта зы гісторія у вас была с сапрыныўскімі хлопцымі? 338. Сайціць с ума звар'яцець, страціць розум — памяшацца з. канчаткова, па-маньяцку; тронуцца з. часткова, па-маньяцку; рахнуцца з. прыкметна; адурэць, ашалець з. канчаткова, буйна, груб.; звар'яцець, абязумець з. канчаткова, буйна, рэдкаўж.; (а) рашыцца вума з., малаўж. Ны Марыным ба месьці любэй сайшоў с ума: гудуваць, гудуваць еткыга сына і схуваць. Ці ў іх у пріродзі што зывіряіцца, ці што: матка пымішалыся, а цяперь і сына зывязьлі ў Мугулёў. Ня мог піряжыць свайго хызяйства і тронуўся. Пастой, пастой, пысьмяесься тады, як сам ряхнесься. Памёрла жонка, дык ні піряжыў, адуреў, зьвізалі і пывязьлі некуды. Ашалеў, па полю бегыў, а яго лавілі у вярёўкі. Нейдзі лі Дрыбіна, кызалі, дык адзін звырьяцеў посьлі такея бяды. Як тут ні абязуміць — столька піріжываньніў зы адзін месіц. Прібеглі, глянулі — кіпіць пастройка, дык ён нічога, зубамі зыскріпеў, а сыма на месьці вума арішылыся. Ат горя ні зырікайся ат ніякыга, во ці думыла, ці гыдала баба, што сын вума рішыцца. 339. Сварка сварка, зневажанне абразлівымі словамі — лаянка, лаянне с. з грубасцю; ругань, ругня, руганне с. з грубасцю, руск.; мацюканне с. з мацяршчынай; грызня, грыжа с. з асаблівай злосцю; з'едзь, заяданне с. зацятая; разня, рэзанне с. з асаблівай рэзкасцю, іншаск.; брахня, браханне с. з зацятай грубасцю, іншаск.; апастылянне, апастыліванне, пастыльства с. беспрычынная; кшчэнне, хрышчэнне, благаславенне, благаслаўленне, благаслаўлянне, споведзь, спавяданне, мальбоны с. доўгая, іншаск., іран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 281 ▶