Рэдка
рэдка, час ад часу — зрэдку р. кніжн.; ізрадка р. руск.; урэмя ат урэмя, калі-нікалі р., але неаднаразова; кой-калі, гады ў рады, гады наўрады р. вельмі.
Мае дык редка пішуць, верна, ліняцца. Ты ж ні зубувай, хуць зредку наведывый. Раншы ізрідка зыхадзіў, а пасьледнія ўремя нешта пірістаў. Ізрідка, буваіць, толька дужа редка. Часта ні асобінна ёсць калі, а ўремя ат уремя зыбігаю. Раншы калі-нікалі зыхадзіў, а ў пасьледнія гады і носа ні пыказыіць. Кой-калі заходзіць, саўсім редка. Калі я тэй горыд відзіла, схаджу гады ў ряды, калі ўжо німа як біш чаго абыйціцца. Як пышла замуж, дык мы зь ёю відзімся гады ныўряды.
Рэзаць
пілаваць, разразаць пілою — піліць п., неалаг.; пілаваць п., малаўж., жарт.; шмуляць п. з цяжкасцю, тупой пілою; мурыжыць п. вельмі тупой пілою; грызць п. слаба, іншаск., іран.
Резылі увесь дзень ны жарішчы, нымаріліся, аж гылыва стала як мыкацёр. Хваціць расьседжывыцца, пашлі піліць. Няўжэлі ты цэлый дзень пілуваў? Я шмуляў, цяперь на ты пушмуляй, піла тупа як палка. У кулак тае палкі, а мурыжыць цэлый час. Грызуць вун палку пуўдня, адну калодку чуць-чуць атрезылі.
Саабшчыць
паведаміць, давесці да ведама — сабшчыць; наказаць, пераказаць п. праз іншага; перадаць п. праз іншага, іншаск.; паведаміць п. афіцыйна, неалаг.; уведаміць п. афіцыйна, звыч. пісьмова, неалаг.; апавясціць п. многім па чарзе, неалаг.; ізвясціць п., звыч. пісьмова, руск.; даць знаць п. умоўлена пры неабходнасці.
Мне позна сыабшчылі, я ужо нікуды ня мог пасьпець сесьць. Калі будзіць у цябе што нымічацца, сабшчы мне. Нада було б як сваім ныкызаць, ды ніхто ні бягіць у тэй бок. Глядзела, каб кім пірікызаць, і ніхто ні пупаўся. Толька свадзьбу адгулялі, на трецьцій дзень пірідаець: прііжджай, бацька, зыбірай, ні хачу зь ім жыць. Ні знаю, як жа быць, я ж сястре ні паведыміла. Як хто пріедзіць, мы табе пывідамім. Я й зьбіраўся табе як уведыміць, ды
82 👁