німаюцца. Гною укрятыў ны гряды у чэцьвірць, дык усё буяіць. Відзіш, бруква бушуіць, во што зыла дзелыіць, а ты: на вуліцу сып. Нейкыга удабренія трошку пацсыпыла, дык ны грідах усё адурюваіць. Ячмень зы балотым шалеіць, во што значыць знаць, калі пасеіць воўрімя.
329. Рот
рот — пасць, зяпа, зеў р., груб.; хайло р., груб., рэдкаўж.
Ну-ка, ну-ка, шырі рот, я пыгляджу, што там у цябе з зубамі. Што ты пасьць разінуў, мух сыбраўся лавіць, ці шчто. Зычыні сваю зяпу, іна ня дужа каму аньціресна. Ну, рышчыніў зеў, яшчэ шырі рызьзяп. Аччыніў хайло, пы-сыбаччы аттуль скачыць.
330. Рухавый
рухавы, хуткі ў рухах — падзвіжный, падзвіжнэй р., неалаг.; жывэй, жывый р. вельмі; праворный р. са спрытам; шасткій р. з рэзкасцю; быстрый, быйстрый, скорый р. з імпэтам; жвавый, шустрый р. з шпаркасцю; вёрткій, круткій р. з паваротлівасцю; юркій р. з выкрутлівасцю; вяртлявый р. залішне, неадабр.; непаседлівый р. нястрымана, неадабр.
Ні глядзі, што зь віду шкет, у любой рабоці рухавый. Ты ў мяне падзьвіжный дык ціряшчур. Пыдзьвіжнэй, у прадоньня ускочыць. Жывэя дзевычкі, мінуты ціха ні пысідзяць. Ён у цябе дужа жывый. Ужо такей праворный, што й аткуль ў яго ўсё бярецца. Якей шасткій, а? — метры два сьценка, дык як птушка пiріляцеў. Ны ўсякыю работу быстрыя, і сь сярпом, і з грыблямі, і с карзінкыю. Як ны вічарінку, дык ты быйстрый, а як схадзіць пыкашывыць — не, нядужа. Куды ні пызавуць, гатоў, дужа ўжо лішніга скорый. Такей жвавый, кажыцца, ў шкурі ня месьціцца. Яшчэ шустрый старік, яму хуць жаніцца. Ух, вёрткій, як узяўся — траіх раськідыў, як шчэпкі ляцелі. Ніхай сабе гады, а йшчэ круткій, ня дужа зь ім справісься. Ці ты ўсігда еткій юркій, ці толька січас? Можа замеціў, такей віртлявый у вуглу стыяў, дык ета Трыхімёнкыў самый меншый. Чаго ты такей ніпаседлівый, нійдзе табе места німа.
80 👁