Я б, кажыцца, нізашто ні рішыўся ляцець ны іраплані. Ці арішысься ты калі-небудзь жаніцца, ці ўжо быбылём дыжывеш век? Я яго пызнала, толька пыдыйціць неік ні асьмелілыся. А вот і ні атважысься адзін уноччы цірязь лес іціць.— Хто, я ні атважуся? Я дайжа ны магільніку піріначую. Ріскнула адна паехыць у Кызань, даеду як-небудзь, людзі ж езьдзіюць. Доўга ні знаў, як быць, а тады різыкнуў пайціць адзін,— і дайшоў. А што було дзелыць — аччаіліся ехыць біз дарогі.
Розум
розум, здольнасць да глыбокай разважнасці — вум; паміць, паняцце, развага р., іншаск.; сазнанія, саабражэнія р., іншаск., неалаг.; розвалка, клёк р., гумар.; галава р., іншаск., неадабр.
Розум у чылавека быў, толька упруўляць ім нада було. Ну дурноя дзела вума многа ні нада. Каб у цябе паміць была ў гылаве, ні разу б ні зьвязывыўся с тою хылайдрою. Ні було ў цябе, ляпёха, пыняцьця ні разу ніякыга, німа і да гроба ня будзіць. Рызвагу нада ймець, тады і ў жызьні толк будзіць. На ўсё ты дужа разумін, а пріснакі пірівярнуць сызнанія ні хваціла. Сам хваліўся, што сыабражэнія дужа многа, а што ж ты дзелыіш. Ні ў якім дзелі ніякый розвылкі, адны Жыгалкі на ўме. Ці быў у вас клёк, калі вы голыя выбіраліся. Гылыва у яго канешня ёсьць, етыга ні атніміш, ну толька і дурь калі пацскочыць, дзяржыся. Ну ці я ж ня думыў, ці ў мяне гылавы ны плічах німа, проста нейкій заплут зайшоў.
Росць
расці, падымацца ўверх (аб раслінах) — паднімацца, цягнуцца р. прыкметна, іншаск.; іціць, брацца р. добра, іншаск.; буяць, бушаваць р. бурна, іншаск.; адураваць, шалець р. вельмі бурна, іншаск.
Вербы хырашо растуць, і бярёзкі ўзяліся. Ічмяні нічога пыднімаюцца, а пышаніцы нешта заселі. Сыка трошку цягніцца, а пы бірігах ні чырта німа, што ты хочыш, хылады. Посьлі дажджоў трыва ну лугах нічога пычыла іціць. Каноплі ужо так бяруцца, ны вычах пыд
84 👁