цей печ, комін, уст.; расхлябіць, раззяпіць р. на ўсю шырыню без патрэбы, асудж.
Рышчыні вароццы, цёлычка прібягіць і ляжыць. Вароты раскрыў, а зычыніць забыўся. Рыстварі дзьвері, ніхай хырашо вывітріцца. Пырышчыніў кругом, кінуў так і пашоў. Ну й прівычка ж у чылавека: пырышчыняць — пырышчыняіць, а ты хадзі зычыняй за ім. У гумне вароты раскутылі, скот зойдзіць. Раскутый печ, ніхай дух ідзець. Рысхлябіць — рысхлябіў, а хто зы табою зычыняць будзіць. Усігда так: рызьзяпіць і пойдзіць.
325. Ратазей
разявака, рассеяны, няўважлівы чалавек — разява, разіня, разявон р. непаваротлівы; вётраннік р. легкадумны; шугала, шугалей р. дурнаваты; расцяпа р. нязграбны; размазня р. нерашучы; цяцера, цецярлюк р. глухаваты, абраж.; варона (загумённая) р. няспрытны.
Гываріла ж, глядзі, ні забудзь купіць нітык шытных, дык ці рытазей купіць. Рызяву дай, а тады йдзі ўсьлед глядзі, айдзе ён пыціряіць. Разіня ж абычайна так дзелыіць: пыкладзець і забудзіць. Айдзе ты відзіў, каб рызівон скызаў што нада. Ветріньніка пашлі за дным, ён прінясець другоя. Шугылу нічога ні ўкладзеш у гылаву і ні ўталкуіш. Скызаў шугалею, ідзі зы сьвярдзёлкым, гляджу — нясець рубанык. Прікызала, глядзі ж, глядзі пісьмы ні забудзь укінуць, пріехыў, хвацілыся — у пінжаку, ну, ета ж ні рысьцяпа? Ці ета рызмызьня зьдзелыіць як нада? Хадзіў цяцеря пыўдня і ныбраў горсьць сыравежык, а другея вун пы вядру адных бырывікоў прінясьлі. Гываріла ж ціцірлюку: солі вазьмі пачык, дык узяў,— пызычаць бегыла. Каб знаў, такую варону ні пысылаў ба нізашто. Пыпрасіў варону зугумённую, дык зьдзелыла,— пыдряд пірядзелываў, а рустулкуваў жа усё як нада.
326. Рашыцца
рашыцца, рызыкнуць дзейнічаць — арашыцца р., абмеж.; асмеліцца р., пераадолеўшы страх, сарамлівасць; атважыцца р., пераадолеўшы ваганні, няўпэўненасць; рыскнуць р. з рызыкай; рызыкнуць р. з рызыкай, кніжн.; адчаяцца р. у цяжкім ці безвыходным становішчы.
78 👁