без неабходнасці, неадабр.; расшмыкаць р. дробязнае, неадабр.
Пасылку як палучыць, на месьці рыздасьць, ніхай, гаворіць, усі паспробуюць. Пыпрасіла ў яго горстку гароху, многа ж сеіла, — айдзе там, ужо расторкыла. То таму, то сяму рашшмыгыла, і сабе ня будзіць нічога, а каб пріблюсьць, дык не. Хракцір ужо такей: размыкыіць, а тады бегыіць, пыбіраіцца. Рашшмыкыіш — я цябе сныбжаць ня буду, тады можа наўчысься бярежч.
Разрашыць
дазволіць, даць дазвол — пазволіць д. паблажліва; дазволіць д., кніжн., малаўж.; благаславіць д., іншаск. жарт., абмеж.
Я табе больш ні рызрішу як ноч цігацца німаведыма айдзе. Разьві ж я пазволю сабе скызаць ны вас што-небудзь дренныя. Дызвыляў і ныдызвыляўся, во паспробый ні дазволь, — што захочыць, то й зьдзелыіць. Блыгыславіла свайго жаніцца, ніхай бярець, каторыю хочыць.
Разумный
разумны, з добрай разважнасцю і знаходлівасцю — талковый р. з асаблівай разважлівасцю; талкавітый, талкавістый р. з выдатнай разважлівасцю; галавастый, башкавітый, башкавістый р. з асаблівымі здольнасцямі; сабразіцельный, панятлівый, цямкій р. з асаблівай вастрынёй разумення; рассудзіцельный р. са спакойнай разважнасцю.
Хракцірым ён, канешня, ёй ні патходзіць, а так чылавек разумный. Каб дужа талковый быў, дык не, а толька ж троху пынімаў у жызьні, што к чаму. Ні прыпадзець, чылавек ёй тылкавітый пупаўся. Тылкавістый хлопіц, на ўсё спасобін. Гылывастый быў, а толька зьвізаўся зь нейкыю кымпаніію, і зьвялі яго. Мужык бышкавітый, а во з вычамі нешта ні ладзіцца. Каб ты на ўсё быў такей бышкавістый, як ны гарелку. Каб ты быў такей сыбразіцільный, як Мікіцёнык, цябе б ні пыдвялі. Абоя мальцы дужа пынятлівыя, і аткуль у іх што бярецца, ны ляту схватыюць. Цямкыя дзяўчонка, раз прычытаіць і пасьці слова ў слова рыскажыць. Ён руссудзіцільный, і правесьць яго ні ўдасца, і абы-чаго ні тріпанець.
75 👁