Рана
рана, у ранні час перад пачаткам дня — удосвета, удосвецце, досвеццем, досветкам р. на світанні; зарою, зоркаю, на зарэ, на зоркі р. перад усходам сонца; чуць свет, чуць дзень р. перад світаннем; ні свет ні зара р. надзвычай, неадабр.
Сяньня я ўстаў рана, быяўся, каб ні прыспаць. Ня дужа ты захочыш пыднімацца ўдосьвіта. Пытхваціўся удосьвіцьця: пыбягу пяшком, ня буду ждаць таго кыня, і пабег,— і сяньня бегыіць. Кажын дзень досьвіцьцім вядзець карову ны расу. Буду-ка я зьбірацца, досьвіткым сьвяжэй бежч. Прыхваціўся зарёю, спыласнуўся, шырабурья троху ны сябе і бягом ны станоўку. Пыднімайся, паедзім зорькыю, ні так будзіць жарка. Ускруціўся ны заре і ня сьпіць, хуць што хочыш. Пыдняліся на зорькі і кытанулі ў ягыды зы Пірядніна. Пыднімайся чуць сьвет ды йдзі кышані, ні вылежывыйся. Ехыць далёка, дык выбрыліся чуць дзень. Чаго табе пыднімацца ні сьвет ні зыря, толька разбудзіш усіх, пыляжы с пуўчыса.
Раскалоцца
раскалоцца, раздзяліцца на часткі (пра драўніну) — разбіцца р. (пра моцнае); разабіцца р. (пра моцнае), рэдкаўж.; раскяпіцца, раскяпацца р. адразу; раздацца р. з цяжкасцю, іншаск.; рассесца р. паволі, іншаск.
Толька цюкнуў, і калодка зразу рыскалолыся. Дубіна, ды сукуватыя, проста ні рызаб'еца, нада сілу прікласць. Ударь-ка так, тут жа дзіржаць нечыму, дылжна рызабіцца. Думыў, раськепіцца пень лёхка, патрескыный, а нумурдуваўся здорыва. Бярі-ка сасновыю палку, іна дылжна рыськіпацца роўна. Бі яшчэ раз, ня можыць таго быць, каб ні рыздылася. Як даўбнёю ударіў пу кулуну, а тады яшчэ пы клінах, дык расьсеўся целіш.
Раскалоць
раскалоць, раздзяліць на часткі шляхам расколвання — разбіць р. моцнае; разабіць р. моцнае, рэдкаўж.; раскяпаць, раскяпіць р. параўнальна лёгка; рассадзіць р. вельмі тоўстае, моцнае, іншаск.; расшчапіць, расшчапаць р. на трэскі, уст.
76 👁