вуснага бытаівання слоў, іх стылістычную i эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Састаў i аб'ём сінанімічнага рада выаначаюцца яго сэнсавай асновай — тым агульным, што ўласціва членам толькі данай трупы слоў. Сінанімічны рад — гэта трупа слоў, якія звязаны паміж сабой агульнасцю значэння. Сінанімічныя рады — не ізаляваная, нерухомая з'ява. Яны ўзнікаюць, павялічваюцца, змяншаюцца, распадаюцца, хоць працэс гэта павольны. На тым ці іншым канкрэтным этапе сінанімічны рад можна лічыць замкнутай лексіка-семантычнай групай. Сінанімічныя рады дазваляюць прасачыць жыцдё слоў, іх рух у гіетарычным аспекце, убачыць, якія з іх адыходзяць, забываюцца, якія ўзнікаюць. У дыялеоктах, як i ў літаратурнай мове, існуе актыўны i пасіўны запас. У радах ярчэй раіскрываюцца часам зусім нечаканыя грані слова. Пры складанні сінанімічных радоў маем справу не ca словамі ў поўным аб'ёме іх значэнняў, a толькі з іх асобнымі значэннямі. A паколькі ў сінанімічны рад уключаюцца словы з адным i тым жа лексічным значэннем, то больш дакладна будзе гаварыць не пра сінаніміку слоў, а пра сінаніміку іх значэнняў, прамых i пераносных. Важнае месца займае пытанне аб уключэнні ў сінанімічны рад пераносных значэнняў слоў i слоў абмежаванага функцыяніравання. У мсціслаўскіх гаворках ciстэма пераноснасці вельмі развіта. Пераносна-фігуральныя, вобразна-метафарычныя значэнні слоў, безумоўна, трэба ўключаць у сінанімічныя рады. У многіх выпадках у сінанімічныя рады ўваходзіць большасць слоў з пераносным значэннем. Есць пастаянная сінанімічнасць i выпадковая. Мяжа паміж сталым i выпадковым ужываннем слова вельмі ўмоўная, неакрэсленая, яе нельга вызначыць дакладна. У дыялектнай лексіцы многа сінонімаў звязаных. Таксама вялікае месца належыць тут словам індывідуальнага ўжывання, якія выступаюць як кантэкстуальныя сінонімы, гэта значыць іх сінанімічнасць праяўляецца толькі ў сказах. У кантэксце словы могуць атрымліваць дадатковыя адценні, таму ў іх нярэдка ўзнікаюць новыя ciнанімічныя сувязі. Патрэбна ўлічваць неаднароднасць слоў індывідуальнага ўжывання. У гаворках яны сустракаюцца асабліва часта. У такіх словах у выніку іх індывідуальна-творчага
Дадатковыя словы
абём, абёме, зява
6 👁