Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
ДАМІ НАНТА Пры складанні сінанімічнага рада надзвычай важна правільна выбраць апорнае слова — дамінанту. Ад яе залежыць дакладнасць вызначэння членаў усяго рада, яго межаў, Апорнае слова вызначаецца па тых элементах, якія характерны для ўсяго сінанімічнага рада. Дамінанта найбольш дакладна i поўна выражае агульнае значение рада. Гета найбольш тыповае i характэрнае, найбольш ужывальнае ў даным значэнні слова, нейтральнае ў стылістычных адносінах. Але калі ў радзе няма стылістычна нейтральных слоў, тады ў ролі дамінанты можа выступаць слова з пэўнай афарбоўкай. Дамінанта змацоўвае сінанімічны рад, падтрымлівае яго сістемнасць. Словы, аб'ядноўваючыся ў сінанімічны рад на аснове сэнсавай агульнасці, павінны несці намінатыўную функцыю дамінанты. Гэта найбольш ёмістае i ўмяшчальнаё слова. Члены сінанімічнага рада, як правіла, больш канкрэтызаваныя i, значыць, абмежаваныя. Дамінанта дапамагае правільна размясціць члены сінані'мічнага рада i даць ім болын ці мснш поўную характарыстыку. Часцей ў ролі яе выступае адназначнае слова або асноўнае значэнне мнагазначнага. Але некаторыя мнагазначныя словы выступаюць дамінантай у некалькіх радах: іціць, бежч, біць i інш. Пераноснця значэнні слоў таксама могуць выступаць у ролі апорнага слова: прагарэць — вылецець у трубу. Іншы раз у якаеці дамінанты вьгстуіпае фразеалагічнае зрашчэнне: сайціць с ума зваряцець'. Нярэдка мнагазначныя слоівы адначаоова выступаюць i дамінантай i членамі сінанімічнага рада. Так, цесна пераплятаюцца ў сінаніімічных радах словы даіць, ссаць, цягнуць: даіць — цягнуць; ссаць — цягнуць, даіць, дудоліць; цягнуць —валоч. Такое ж перапляценне дамінанты i радавых членаў у сінанімічных радах вісокій — здаровый; здаровый — крэпкій; крэпкій — здаровый. Першы рад абазначае рост, другі — фізічны стан арганізма, трэці — фізічную развітасць. СІНАНІМІЧНЫ РАД Больш складаным, чым у літаратурнай мове, з'яўляецца ў народных гаворках пытанне аб складзе сінанімічнага рада. Тут треба ўлічваць рэальныя факты толькГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўваючыся, зяўляецца
4 👁
 ◀  / 281  ▶