шматзначным, Пры гэтым нейтральный словы у пераносных значэннях набываюць ярка выражаныя эмацыянальна-экспрэісіўныя фарбы. Спосаб выкарыістання мовай пераносных значэнняў слова выразна прасочваецца на прыкладзе сінанімічнага рада з дамінантай іціць. Каб выразіць дадатковыя адценні гэтага значэння, ужываюцца словы поўзць, дрыгаць, ламіць, валіць, каціць, дрынчэць, шаваліць, шпарыць i некаторыя іншыя. Кожнае з іх, выконваючы свае непаорэдныя функцыі прамога значэння, без асаблі'вых намаганняў нясе дадатковую «нагрузку». Такім чынам адно слова йачынае абслугоўваць некалькі паняццяў. Другасныя значэнні настолькі «прыжыліся» да гэтых 'слоў, што ўспрымаюцца ў іх нават без кантэксту. Такія словы з поўнай падставай можна ўключаць у сінанімічны рад. Сінонімамі становяцца розныя тропы — метафары, метаніміі, сінекдахі, перыфразы j іншыя паэтычна-вобразныя сродкі: зляжацца — злітавацца, трэсць — патрашыць, чалавек — мурло, заплеснявець— зацвісць, карова — хвост, панаривіцца — спазрыцца, расплакацца — раскрыўляцца, выпіць — ажажурыць i г. д. У народный гаворкі ў наш час асабліва інтэнсіўна пранікае літаратурная лексіка. Гэты працэс адбываецца пад уплывам усеагульнай пісьменнасці, дзякуючы небывала шпаркаму росту адукацыі, іпавышэнню агульнай, у тым ліку моўнай, культуры. Гэта пранікненне таксама садзейнічае ўтварэнню сінонімаў. Літаратурныя словы пачынаюць бытаваць іпобач з дыялектнымі, абазначаючы адны i тыя ж прадметы, з'явы. Часам літаратурныя словы ў гаворках пераасэнсоўваюцца, набываюць іншае значэнне. Сустракаюцца таксама пашырэнні i звужэнні значэнняў літаратурных елоў. У гаворцы Мсціслаўшчыны сустракаюцца запазычанні з іншых моў, як блізкароднасных, так i больш далёкіх. Пры гэтым славы, што прыйшлі з іншых дыялектаў ці літаратурных моў, пачынаюць актыўнае жыццё ў новым асяроддзі, уступаюць у шматлікія сувязі з карэннымі словам!, значны час жывуць паралельна, утвараючы нярэдка лексічныя дублеты, а часам i выцясняюць ix у спаборніцтве за права бытавання. I нарэшце, важным сродкам сінанімікі з'яўляюцца рознага роду сталыя словазлучэнні, аб якіх размова пойдзе ніжэй
Дадатковыя словы
асаблівых, зявы, зяўляюцца, панарйвіцца
3 👁