Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Усё глыбейшае вазнанне чалавекам матэрыяльнага свету выклікае ўзнікненне новых слоў або пераасэнсаванне старых для абазначэння кожнага асобнага паняцця. Але адно слова не можа выразіць усёй сутнасці таго ці іншага паняцця. «Усякае слова (мова) ужо абагульняе» К A «ўсякае агульнае толькі прыблізна ахоплівае ўсе асобныя лрадметы» 1 2. Значыць, чым больш слоў будзе абазначаць адно i тое ж паняцце, тым больш дакладна гэта апошняе будзе абрысавана, тым больш інфармацыі аб ім m i атрымаем. Для з'яўлення сінонімаў для абазначэння аднаго i таго ж паняцця павінны быць пэўныя ўмовы — магчымасць ацэначнасці з'явы, вызначэння ў ёй колькаснай i якаснай градацыі, яе колькаснай i якаснай афарбоўкі i інш. Многа сінонімаў там, дзе выдзяляецца многа прыкмет з'явы. У сінанімічным радзе кожны яго член выражае тое ці іншае адценне агульнага значэння. Агульнавядомае слова іціць толькі канстатуе, назыівае вэўны від руху, не выражаючы ніякіх дадатковых прызнакаў, i з'яўляецца эмацыянальна нейтральным. Але ж гэты рух мае рад асаблівасцей. ён бывае шпаркі i павольны, энергічны i расслаблены, цяжкі i лёгкі, старэчы i маладзецкі, імклівы i марудны, неахвотны i г. д. Зразумела, адно слова ўсіх гэтых адценняў івыразідь не можа. Акрамя таго, нярэдка бывае оатрэбна падкрэсліць «суб'ектыўна-ацэначны моімант. I мова стварыла новыя словы, што выражаюць тое ж значэнне 'рухацда ў адным кірунку, пераступаючы HaraMi': дзяжыць, перцца, клыпаць, чапаць, дыбаць, цюхаць, цёхаць i інш. Тут ужо цэлае багадце адценняў, шэраг дадатковых адзнак руху. Сапраўды, дзяжыць далёка не тое, што нейтральнае іціць, а чапаць не адно i тое, што дыбаць, i тым больш не тое, што перцца,, ходь усе яны нясуць асноўную прыкмету апорнага слова. Але i гэтыя словы яшчэ не выразілі ўсіх разнавіднасдей таго руху, які чалавек назірае ў паўсядзённым жыцці. I паколькі словаўтіва-ральныя магчымасці мовы не бяскондыя, яна прыстасоўвае іншыя, ужо гатовыя словы для выражэння новага значэння ці яго адценняў, Адбываедда перанос назвы з адной з'явы на іншую. Слова, такім чынам, набывае некалькі значэнняў, становіцца 1 У. I. Л e н i н. Творы, т. 38, стар. 263. 2 Там жа, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўлення, зяўляецца, субектыўна
3 👁
 ◀  / 281  ▶