лісіцу, ды ўськінуў ны сані. Што ні гыварі, ня слухыіць хуць здохні, а дасьць маху ў чым-небудзь, тады бягіць раіцца. Пашлі коць, прымашкі ні дасі.
Пропасць
безвыходнасць, безнадзейная справа, становішча — бяздонне, пролабка, гібель, пятля; успяцень б., асудж.
Каб знаў, што тыкая пропысць ны маю гылаву, стыраною б абыйшоў. Сам улезіш і яго ўцягніш зы сабою ў бяздоння. Сам сабе пролыбку выдумыў, улез. Нашто табе гібіль такую браць ны сябе. Сам сабе пятлю прістроіў. Ніхай нічога ніякыга ня будзіць, ты сабе ўсёроўна усьпяцень найдзіш.
Прут
дубец, тонкая гнуткая галінка без лісця — хлузіна, хмызіна д. параўнальна кароткі; хлабазіна д. вельмі доўгі; пруціна д. ёмкі.
Атрежу прут, во тады паслухыіш мігым. Вун хлузіну вазьмі ды сьцібані хырашэнька — і пойдзіць, ато сьвіньню будзіш увішчаць: ідзі ў пуню. Узяў ба хмызіну ды пыдыгнаў. Вун пыць сьцяною хлыбазіны выляюцца сколька хочыш. Такую ж ёмкыю пруціну вырізыў, іна пы табе пряма плачыць.
Прывыкнуць
прывыкнуць, адчуць сябе свабодна, на сваім месцы — асвоіцца п. азнаёміўшыся; абвыкнуць, абвыкнуцца п. прыцярпеўшыся; прыжыцца п. прыстасаваўшыся; зжыцца п. да збліжэння; прыцярпецца (прыцерпецца), сцярпецца (сцерпецца), абцярпецца (абцерпецца) п. да непрыемнага, непажаданага, дрэннага; звыкнуць п. моцна; звыкнуцца п. моцна, малаўж.
Я б, кажыцца, нізашто ні прівыкла жыць у горыдзі. Нічога, асвоілыся б і жыла, як усе жывуць. Ну, як табе жывецца замужым, ці абвыкла троху? Зразу ўсе так гаворюць, а тады абвыкнуцца і жывуць. І пыкладзістыя, і лісавыя, і умеіць апхадзіцца, айдзе хочыш пріжывецца. Айдзе ім дзецца, зжывуцца і яшчэ як жыць будуць. Пріцярпелыся там неік, троху мадзела. Пріцерпіцца якнебудзь, паўгода прыжывець. Канешня, ні салодка було,
79 👁