а сьцярьпеўся, троху жыў. Цісныта ўсігда была, ну сьцерьпіліся, неік жылі. Пакуля апцярьпелыся, усё мне ў іх здывалыся ні так. Апцерьпіліся і жывём патроху, ладзім. Звыкла сарока ціплят цігаць, зьнісла ўжо трёх штук, нада паццэліцца ды забіць. Звыклыся цёлычка ў ячмень, цяперь палкыю ні таб'есься.
291. Прывычка
прывычка, схільнасць, спосаб дзеяння, якія сталі пастаяннымі — звычка, панароўка п. дрэнная; завядзёнка п., набытая даўно, традыцыйная; манера п. намераная, неадабр.; ухватка п. нядаўна набытая; абычай п. як цвёрда ўстаноўлены спосаб, лад жыцця; мода п. часовая, іран.
У яго ўсігда тыкая прівычка: ні дадзелыўшы ня кініць. Кінь ты сваю дурную звычку лазіць ні ў сваё дзела. Узяў сабе зы пынароўку і ўзяў, кылі ідзець аткуль, каб абізацільна узяць што-небудзь пыт паху. Можа каму твыя зывядзёнка і хырыша, толька ня мне. У іх дзяреўні зывядзёнка спруўляць дакоскі. Ну што ў цябе зы манера гыварíць, чаго ні знаіш. У бацькі ухватка зыгарецца і зразу астыць і ў сына во тыкая. У іхній сям'е ужо ў абычый увайшло абедыць разым, а ні пы аднаму. Твыя мода вылежывыцца, калі работа гаріць, мне дужа-дужа ні ныравіцца.
292. Прыдрацца
прыдрацца, пачаць чапляцца, беспадстаўна абвінавачваючы — прычапіцца, прывязацца п. назойліва; прыскяпацца, прыскяпіцца п. нахабна; прыкасацца, прысукацца п. настойліва; накасацца п. выпадкова; прышыцца п. груба; прылёзць п. раптоўна, груба; прыстаць з кароткімі гужамі (з нажом к горлу) п. настойліва і груба.
Удваіх нейкія пыдыйшлі і прідраліся, што на мне іхнія боты. Прічапіўся к якім-то чужым, а тады біцца палез, дык зывялі ў міліцыю, а посьлі суд быў, прінуды далі. Што табе нада ат мяне, чаго ты прівізалыся. Пріськіпаліся нейкія утраіх, каб ні свае хлопцы рядым, ні знаю, што було б. П'яный зысыжаніц пріськяпіўся: ты аччапіў пірямоткі ў мяне. Чаго ты ка мне прікысалыся, нікуды я ні пайду, мне некылі. Во ўсігда так — прісукаіцца, а тады ідзі адбырыняй. Ніхай ныкысаіцца, ні пры-
82 👁