Старонка 165
◀ / 281 ▶
Прашнуцца прачнуцца, абудзіцца ад сну — прахваціцца п. нечакана, раптоўна; раздурацца п. ад цяжкага сну; ускруціцца п. не ў час, вельмі рана; вочы ўскінуць п. адразу, пры неглыбокім сне; прадраць вочы, вочы (бельмы) пралупіць п. адразу, груб. Як прашнесься, зразу ныдзівайся і бягі на поля, пыцсыбляць. Прыхвацілыся, гляджу — саўсім відна, ай-яй-яй, як жа я мыгла так прыспаць. Руздураўся ў самыю поўныч і ні заснуў большы ні мінуткі. Чаго ты ўскруціўся ў такую рань? Путуўхала, ён вочы ўськінуў, пыглядзеў, я атыйшла — ён узноў сьпіць. Пыра б ужо вочы прыдраць, брюзьніш часоў пітнаццыць, а можа і ўсе дваццыць. Чаго ты ляжыш, вочы прулупі, ужо усе ны работу пашлі. Прылупіў ба бельмы, ніяк ня высьпіцца, ночы яму мала. Прашчацца развітвацца, абменьваючыся поціскам рук і словамі пажадання пры развітванні — расставацца р. з болем, жалем; расстравацца р. з цяжкасцю; разлучацца р. назаўсёды; развітывацца р., кніжн. рэдкаўж. Стыялі на вуліцы, прышчаліся. Чаго ты плачыш, мы ж ні ныўсігда рысстаёмся. А думыіш, мне було лёхка рысстрівацца. Знаю, цяжола сы сваёю кроўю рузлучацца, мне самой прышчаньніў хваціла. Будзім разьвітывыцца, нада ехыць, к поізду можым ні пасьпець. Прашчытацца пралічыцца, дапусціць промах у меркаваннях — абшчытацца п. нечакана; абмахнуцца, прамахнуцца п. недаравальна; сплашаць, аплашаць п. выпадкова; сплашыць п. выпадкова, рэдкаўж.; даць маху (прамашку) п. груба. Прышчыталіся троху, нада було раншы выіхыць, і ды дажджу справіліся б. Купіў пы яго наводу і апшчытаўся. Ён ні абмахнецца, ходзіць і ўсё дзюб-дзюб-дзюб — есьць. Чаго вам тут места німа, ціріз вас во прымахнуўся быў. Хочыш ты, каб Клім сплышаў,— ніхай што, у бацькі ўсё збіраіцца зыбраць. Аплышаў жа ты на етый раз, аплышаў, пры цябе б так і ні падумыў. Ні сплашыць,— хуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 281 ▶