ну, — дужа ты рысьхадзіўся сы сваім торкыньнім. Ладна яго торснулі, с усіх ног пыляцеў. Тырмаснуў загрудкі, а тады швірьгануў аць сябе пряма ў лужу.
266. Піць
піць, ужываць вадкае — жмурыць п. з ахвотай, жарт.; жлукціць п. многа, іран.; хлыскаць, лыскаць, лыкаць п. прагна, асудж.; хлястаць п. многа, вялікімі дозамі, асудж.; ссаць, смактаць п. памалу, паволі, іншаск., іран.; цадзіць, цягнуць п. вельмі павольна, іншаск., іран.; дудыліць, дудоліць п. вельмі доўга, іран.; жраць п. многа, прагна, іншаск., груб.
Ня пі многа вады, с калодзіжа дужа халодныя, горла прастудзіш. Сырадой жмурыць стыкан зы стыканым, толька пыдліваць спруўляйся. Салёныга, усяго ўсякыга ныхвытаіцца, тады толька жлукціць ваду бісьпірістанку. Ня хлыскый такую халодныю, іна толька што с калодзіжа. Нечыга, відна, салёныга ныхвытаўся, што лыскыіць пымінутна, кружкі з рук ні выпускаіць. Мылако ськіслыся ны сырыквашу, дык лыкыіць пряма з бутылкі. Хлешчыць і хлешчыць кружка за кружкыю, ні адбярецца ат вады. Хваціць ссаць, час ныт стыканом чаю сядзіш, выпіў і пашоў. Некылі смыктаць, скарей дыпівай ды бягі, відзіш, пряма грыдывая туча находзіць. Рыскапусьціліся на цэлый дзень і цэдзюць квас пы каплі. Якоя ета піцьцё — цягніць скрозь зубы, а ты стой, жджы яго. Пыдажджы, ні мішай, ніхай ужо дудыліць. Дудоліць як малінькій,—ні здзікайся, а кружку стаў. Жрець вадзішчу нямерна, як у яго трябух не лопніць.
267. Плакаць
плакаць, праліваць слёзы — румзаць п. нудна, неадабр.; рэўць п. гучна; гусць, гудзёць п. голасна і бесперапынна, іншаск.; рыгаць п. з усхліпваннем, іншаск., неадабр.; рыдаць п. горка, сутаргава ўсхліпваючы, рэдкаўж.; выць п. уголас; галасіць п. гучна, з галашэннем; кукаваць п. горка, з прычытаннем; кіснуць п. доўга без прычыны, іншаск., неадабр.; выцягывацца, сцянацца, сцягацца п. з роспачнымі рухамі, неадабр.; залівацца п. вельмі горка; захадзіцца п. да канвульсій; хныкаць п. нехаця, нягучна, аднатонна; хліпаць п. стрымліваючыся; хлюпаць п., сморга-
119 👁