Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Пераскачыць пераскочыць, пераадолець перашкоду прыжком — перапрыгнуць п. легка; перапырхнуць п. вельмі легка, уст.; перамахнуць п. з вялікай энергіяй i спрытам, іншаск.; пераляцёць п. з лёгкасцю i спрытам, іншаск. Бычок ціріс прясла піріскачыў i толька быў у клевір. Што яму тваё гыраджзньня, мігым піряпрыгніць. Ужо ж i жырныя, i німылыдая, а здаровыя — піряпырхніць што хочыш. Айдзе яго твае загырыдкі удзержуць, ён ціріс сыдяну пірімахнець. Тут метры два, піріляцеў — хуць ба КЫІПЫТОМ чыркануўся. 264. Перастроіць перабудаваць, абнавіць будоўлю — ператрэсць п., замяніўшы гнілое, іншаск.; ператрусщь п., значна замяніўшы гнілое, іншаск.; перасыпаць п., дадаўшы новае, іншаск.; перабраць п., дадаўшы многа новага, іншаск.; перадзелаць п., унёсшы змены. Я ны старым месьці пірястроіў хату, хундамінт новый падвёў ды асаду пыміняў. Лес вазіў далёка, аж с-пад Чэрікыва, пірятрёс троху халупіну, цяперь будзіць стыяць. Чуць-чуць сыбраліся ды пірітрусілі i хату, i прідзелык, а сенцы саўсім новыя пыставілі. Летыся пірясыпыў сваю пастройку, нічога зьдзелыў: i штындары новыя пыставіў, i хундамінт новый. Думыю налета пірібраць хату, у ёй мала чаго цэлыга асталыся. Піцісьценка ў мяне яшчэ крепкыя, а сенцы думыю пірядзелыць. 265. Піхнуць штурхнуць, зрушыць з месца штуршком — таўхнуць, таўхануць, таўкнуць, таўкануць ш. злёгку; штурхнуць, штурхануць ш. моцна, рэзка; торнуць, торснуць ш. вельмі моцна, груба; швіргануць ш. вельмі моцна, далёка ад сябе. Крепка піхнуў, тэй чуць ны ныгах устоіў. Ціхінька яго таўхнулі, ён i пыляцеў носым у сьнег. Ен туўхануў нічаінна, ні замеціў таго. Таўкнуў яго ў бок, каб пуд pyкамі ні круціўся. Тыўканулі, дык ён i з ног далоў. Я цябе другей раз штурьхну, атвыкніш штурьхыцца. Вазіцца i ўгыварівыць ні стану, штурьхану i атляціш. Торну, тор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перамахнўць, піхнўць, піхнўў, таўканўць, таўкнўць, таўкнўў, таўхнўлі, таўхнўць, тбрснуць, туўханўў, тыўканўлі, халўпіну, ханўць, чырканўўся, швірганўць, штурхнўць, штурьханў, штурьхнў, штўрьхыцца
1 👁
 ◀  / 281  ▶