Пераскачыць пераскочыць, пераадолець перашкоду прыжком — перапрыгнуць п. лёгка; перапырхнуць п. вельмі лёгка, уст.; перамахнуць п. з вялікай энергіяй і спрытам, іншаск.; пераляцець п. з лёгкасцю і спрытам, іншаск. Бычок ціріс прясла піріскачыў і толька быў у клевір. Што яму тваё гыраджэньня, мігым піряпрыгніць. Ужо ж і жырныя, і німыладая, а здаровыя — піряпырхніць што хочыш. Айдзе яго твае загырыдкі удзержуць, ён ціріс сьцяну пірімахнець. Тут метры два, піріляцеў — хуць ба кыпытом чыркануўся. Перастроіць перабудаваць, абнавіць будоўлю — ператрэсць п., замяніўшы гнілое, іншаск.; ператрусіць п., значна замяніўшы гнілое, іншаск.; перасыпаць п., дадаўшы новае, іншаск.; перабраць п., дадаўшы многа новага, іншаск.; перадзелаць п., унёсшы змены. Я ны старым месьці пірястроіў хату, хундамінт новый падвёў ды асаду пыміняў. Лес вазіў далёка, аж с-пад Чэрікыва, пірятрёс троху халупіну, цяперь будзіць стыяць. Чуць-чуць сыбраліся ды пірітрусілі і хату, і прідзелык, а сенцы саўсім новыя пыставілі. Летыся пірясыпыў сваю пастройку, нічога зьдзелыў: і штындары новыя пыставіў, і хундамінт новый. Думыю налета пірібраць хату, у ёй мала чаго цэлыга асталыся. Піцісьценка ў мяне яшчэ крепкыя, а сенцы думыю пірядзелыць. Піхнуць штурхнуць, зрушыць з месца штуршком — таўхнуць, таўхануць, таўкнуць, таўкануць ш. злёгку; штурхнуць, штурхануць ш. моцна, рэзка; торнуць, торснуць ш. вельмі моцна, груба; швіргануць ш. вельмі моцна, далёка ад сябе. Крепка піхнуў, тэй чуць ны ныгах устоіў. Ціхінька яго таўхнулі, ён і пыляцеў носым у сьнег. Ен туўхануў нічаінна, ні замеціў таго. Таўкнуў яго ў бок, каб пуд рукамі ні круціўся. Тыўканулі, дык ён і з ног далоў. Я цябе другей раз штурьхну, атвыкніш штурьхыцца. Вазіцца і ўгыварівыць ні стану, штурьхану і атляціш. Торну, тор-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁