Старонка 154
◀ / 281 ▶
даючы, іншаск.; перакідаць п. кідаючы, іншаск., малаўж.; перагрузіць, перагуртаваць п. вельмі многа цяжкага. Пірікláў дровы пыт паветку, пыць сьцяною, праўда, луччы сохлі, ды дождж зысікуў. Нешта с аднаго боку зьехылі снапы, дык я пірілажыў капу. Піріваліў сена ат коміна к налобніку, каб ні зымікала. Што там було класьць, пірякінуў зу пуўчыса. Пірякідыў к сьценкі, сколька там тае работы. Пы снапку, пы снапку і пірікідаіш. Ліжалі етыя курчыгі пыд ныгамі, пакуля іх пірігрузіў з дарогі, выбіўся. Чаму ні зымаріцца, такую кучышчу пірігуртуваць. 262. Пераможч перамагчы, саўладаць барукаючыся — зможч п. лёгка; зборыць, пераборыць п. роўнага па сіле; здолець, адолець, судолець, падолець, перадолець, адужаць, перадужаць п. са значнымі намаганнямі; адалёць п. са значнымі намаганнямі, малаўж.; асілець, перасілець п. з. цяжкасцю; саўладаць п. лоўкасцю; сарваць п. з малымі сіламі, толькі з творн., іншаск.; скруціць п. поўнасцю, іншаск.; пабядзіць п. увогуле, руск.; справіцца, даць рады п. з вялікімі намаганнямі. Хочыш, я цябе яшчэ раз пірімагу. Каго — каго, а цябе зможч я яшчэ судолію. Ніхай сабе малінькій, а цябе зборію. Айдзе ён піряборіць, калі ўзяцца ня ўмеіць. Схваціліся ў рогі чорный з рябым, дык рябый здоліў. Чуць адоліў, крепкій хлопіц. Ні глядзі, што старый, мыладога судоліў. Не, ніпраўда ж ета, ня ты падоліў, а цябе. Схвацюцца боріцца калі, і ніхай тэй пірядоліць, етый гатоў зубамі. Толька брацца ня хочыцца, а я цябе зразу адужыю. Што йта, што адзін раз пірядужыў, ці помніш, сколька ліжаў пыд нізом. Івана адалець табе ўжо ні ўдасца. Глядзі-ка ты, кажыцца, шкет, а асіліў такога бульшуна. Усёроўна пірясілю, я кряпчэй. Надумыўся, гаворіць, што са мною сыўлыдаіць, я ж у трі разы кряпчэй зы яго. Схвацюцца боріцца, і ніхай толька ні сарьвець сь кім — кідыіць, хвытаіць што пупала і лупіць чым дзержа. Я цябе скручу у два шчоты, ат аднаго пальца майго пыляціш. Айдзе ты пыбядзіш, у цябе сілы як у кымара. Сколька ні цігаліся, ні справіліся адзін з другім. Табе то я дам рады, у мяне ты і ні каўкніш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 281 ▶