чыўся, піць кінуў. Удзядзеў, яго большы ні паддуріш. Зразу усяго ў іх було, а тады абоя ўзяліся за розум і жызьня пышла. Вазьміся, маліц, за вум, яй-богу, вазьміся, кінь адурюваньня з гарелкыю. Ніхай пудуреіць, калінебудзь возьміць быраду ў зубы.
Парвацца
падрацца, зрабіцца дзіравым — падрацца п. у выніку пашкоджанняў; разлупіцца п. ушчэнт; лопнуць п. нечакана; прасіціцца п. ад праціранняў; распрарэшыцца п. па рубцу; распоўзца, разлёзца п. з-за нядобраякаснасці, іншаск.; пасыпацца п. раптоўна з-за нядобраякаснасці, іншаск.; пашкуматацца, пашкумардзіцца п. з-за нядбайнасці.
Зашый луччы січас, ато большы парьвецца. Пыдралыся рубашка ат кыўніря, лапіць прідзіцца. Глядзі, пінжачок зычапіўся, смырганеш і разлупіцца. Зьдзеў, глянуў — дзірька, ні знаю, калі лопнула. Прасіцілыся рубашка ат кыўніря да нізу, ціріз увесь падол. Нейкій ніважный мыціріял, сколька там пынасіў — і рыспрарешылыся. Распоўзься адзін рукаў і другей, ніткі белыя тырчаць. Разьлезлыся ўсё ны табе. За месіц пасыпылыся сарочка, як і ні купляў новыю. Усё ны табе пушкумыталыся, плашы мне кажын месіц ныдзіваць цябе. Два разы надзеў і пушкумардзілыся усё ны табе.
Парэзаць
парэзаць, параніць вострым — разрэзаць п. моцна; разануць п. нечакана; шахнуць, шарахнуць п. нечакана і значна; разваліць, раскаціць п. глыбока і значна; шархануць п. нечакана, але неглыбока; паласнуць п. нечакана і глыбока; чыкнуць, чырыкнуць п. крыху, гумар.; чыркануць п. зусім нязначна, іншаск.
Парезыў пальцы, пыдай ёду заліць. Лупаціў касу і ладоньню пы жалу — разрезыў усю. Астарожын будзь: різанеш яшчэ пы наге. Як шахнуў пілою пу руке, кроў зыліла. Здорыва сярпом шырахнула пы плячу. Істріў нож і рызваліў руку ды касьці. Рыскаціла дык рыскаціла, калі йна цяперь зыжывець, во цацку сабе дыстала. Ні скызаць каб дужа, а троху шырхануў па костычкых. Пыласнуў
81 👁