Старонка 147
◀ / 281 ▶
246. Паняць зразумець, усвядоміць сэнс — сабразіць, разабрацца з. добра; раскусіць з. таямнічы сэнс, іншаск.; раздзяўбаць, раздзяўбацца з. у выніку падрабязнага разбору, іншаск., гумар.; асазнаць з. з усёй адказнасцю; раскумекаць, скумекаць з. правільна, гумар.; змікіціць з. хутка і нечакана, жарт.; сцяміць з. хутка; даўміцца, дадумацца з. у выніку роздумаў; схваціць з. адразу, іншаск.; улавіць з. інтуітыўна, іншаск.; пасцігнуць з. інтуітыўна, рэдкаўж.; дайціць да толку з. праз пэўны час, з цяжкасцю. Што ты прычытаў, я пыняў усё чысьцінька. Ён зразу сыбразіў, што тут нешта ні так. Ніяк ні магу рызыбрацца, куды мы пріехылі. Ого, цябе рускусіць нада дужа быльшая прімудрысьць. Што ён тама вёрз, ці рузьдзюўбаў? Пыдажджы і мы рузьдзюўбаімся, толька агледзімся. Цяперя я сам асызнаў, як тут нада було атвічаць. Во тыкі рускумекыў, што ды чаго. Ці скумекыў, што нада гываріць. Пынятлівый хлопіц, зразу зьмікіціў: тут нешта ня тоя. Сьцяміў, што ні тая дарога, нада нызад варочыцца. Калі ні даўмісься, у мяне спросіш, рысталкую ужо табе. Дадумыйся сам, зразу ўсё ясна станіць. Што яму ні прычытай, мігым ны хаду схваціць. Я ўлавіў, што ты хацеў скызаць. Ніхай сабе, скора і сам пасьцігніць, як нада жыць. Во калі я толька дайшоў да толку, што яму нада було ат нас. 247. Паразумнець паразумнець, стаць больш разважлівым і сур'ёзным — павумнець п., малаўж.; абразуміцца п. у адносінах да нечага, асобнага; адумацца, апомніцца п. пасля разважанняў; асцепяніцца п. да ступені абдуманасці сваіх учынкаў; ачалавечыцца п. пасталеўшы, жарт.; удзядзець п. да сур'ёзнасці, гумар.; узяцца за розум (вум) п. па ўласнай волі; узяць бараду ў зубы п. сур'ёзна, гумар. Нябось, пыдрысла, дык пурузумнела. К старысьці пувумнеў, ато ўсё, бувала, шугылым жыў. Калі йта ты абрузумісься, хуць троху станіш ны чылавека паходж. Пыдажджы, можа сам абразуміцца. Адумыйся, што ты дзелыіш, сь цябе ж людзі будуць сьміяцца. Пылядзіш, апомнісься, ды позна будзіць. У мыладых гыдах троху пудурачыўся, а тады асьціпяніўся. Кызалі, ты ўжо ачылаве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 281 ▶