Старонка 149
◀ / 281 ▶
ладонь, цяперя нашуся як с куклыю. Ну што, чыкнуў паліц? Чырікнуў пы наге, і кроў пыцікла. Чырканула, глубока ні парезыла, ну зывізаць нада. 250. Пасласць паслаць, накіраваць з даручэннем — выправіць п. з турботамі; направіць п. спецыяльна; адправіць п. па абавязку ці неабходнасці; напарадзіць п. урачыста, іран.; камандзіраваць п. спецыяльна, неалаг., рэдкаўж. Можа, заўтря пашлеш мальца к Матруні, ніхай зынясець куртычку. Чуць выпрывіла — упёрся ні пайду, і ўсё. Што ты ныправіш, ноч ны дваре, заўтря ранінька ніхай бягіць. Пакуля цябе атправіш, сам ба дзесіць разоў схадзіў. Яго ныпырядзіла ў горыд: ідзі людзей пыглядзі, а сыма прітушыла малыга, дык міліцыя пывізла. Некуды кымындзірувалі нашыга стыршыну, ці ня ў Мінск. 251. Пастроіцца пабудавацца, абзавесціся пабудовай — паставіцца п. памайстэрску; узвесца п. раскошна; адстроіцца п. раскошна, іншаск.; выстраіцца п. грунтоўна; прыпяцца п. нязграбна, часова. Пастроіліся мы быйстра, сын ш Чэрікыва лесу паткінуў, штындары свае былі. У тріццыць дзівятым я крепка пыставіўся, неміц пусьціў усё дымым. Што ім атходзіць, узьвяліся — харомы на ўсю акругу. І ў саміх пастройка як звон, і сын як жаніўся, скора ацстроіўся: месіцы зы два у хату ўлез. Максім выстрыіўся — підзьдзісят гадоў будзіць стыяць: усё дагледжына, пріпучына. Пріпяўся збольшыга, каб хуць скаціна ні стыяла пач чыстым небым. 252. Пастроіць пабудаваць, узвесці пабудову — паставіць п. па-майстэрску; падняць п., маючы сродкі, іншаск.; здзелаць п. наогул; узвесць п. гмах, іран.; адстроіць п. гмах, іншаск.; выстраіць п. грунтоўна, з добрага, матэрыялу; адгрохаць п. вялікі, багаты будынак; скідаць, сцягаць, сцягнуць п. абы-як, іншаск.; скласць п. нязначнае, проста, іншаск.;
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶