Старонка 142
◀ / 281 ▶
аднаму была цімпіратура, алі пыжвялеў. Стаў на ногі, ужо і ходзіць, і сьмяецца. Хваціла яму, атлежыў, пакуля устаў на ногі. Чуць-чуць пыдняўся на ногі, што ж ты хочыш, скразноя успаленія. Пазычыць пазычыць, узяць у доўг, у пазыку — адалжыць п., неалаг.; захваціць, перахваціць п. на кароткі час, іншаск.; заняць п., малаўж.; узяць п. у блізкіх, родных, іншаск. Пазыч мне дзісятку ды заўтріга. Кылі ні хваціць, адолжым у каго-небудзь, там будуць свае ны бызарі. Такей мыціріял, а тут грошы німа, дык я зыхваціла ў Матруны дый купіла. Не, ні хваціць, прідзіцца піріхваціць у каго-ліба. Во ўжо нідыгадлівый, ты ж ба зыняў у каго ны нядзелю. Пыдажджы-ка, я зьбегыю к Максімывым, вазьму сь пяцёрку. Пайціць пайсці, пачаць часта падаць (пра дождж) — лінуць п. нечакана; хлынуць, хлянуць п. нечакана з сілай; паліць, паліцца п. вельмі моцна; сыпануць, сыпнуць п. нечакана на кароткі час; прыпусціць, прыўдарыць п. узмацніўшыся. С самыга раньня кулажыцца і кулажыцца, верна, пойдзіць дождж, нада быў ба. Ладный лінуў, дайжа ні падумыў ба, што с такея тучкі пайціць можыць. Прібірайця скарей снапы пат крышу, хлыніць, дык змочыць наскрозь, сушыся тады нанывa. Глядзі, зь естыя тучы хляніць бальшэнный дождж, можыць і з градым. Сам рызаріўся, куды класьць, дождж паліў, кругом цякець. Бальшэй паліўся і ня скора пірістаніць, аблажыла кругом. Як сыпанець, а нам дзівацца некуды, дык мы пыт калёсы як лісіца пыд бырану. Былачынка ныцягнула, і здорыва сыпнуў. Толька пыдвярнулі сена, дождж як пріпусьціў, усё пірімякла. Як пріўдаріў, дык мы скарей зырывацца у копы. Паказаць паказаць, даць магчымасць убачыць — выставіць п. для шырокага агляду; высунуць п. на кароткі час; вытарнуць, вытаркнуць п. хаваючыся; выпяціць п. падкрэслена, неадабр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 281 ▶