Ты пыкажы ўсім, можа хто найдзіцца, купіць. Дужа яно каму аньціресна, што ты выстывіла свае ўборы. Высуніць і схуваіць, высуніць і схуваіць, толька дражніцца. Нічога асобінныга ні було, сыпагі хромывыя толька нехта вытырнуў. Нейкыя дзірявенскыя вытыркнула грібы сушыныя, зразу рысхвыталі. Во выпіціў, нехта дужа ўглідацца станіць у твае ныряды.
Пакладзістый
паблажлівы, падатлівы на просьбы і ўгаворы — памяркоўный п. пры доказах; уступчывый п. пры настойлівасці; згаворлівый, згаворчыстый п. на кампрамісы; падатлівый п., згодны на ўступкі; набожный (набажный), набожлівый п. па дабраце, добрай натуры, гумар.
Каб мне такей пыкладзістый чылавек пупаўся, я б зь ім раз-два дыгыварілысь. Стулкувацца зь ёю ўсігда можна, іна пымярькоўныя. Нада каб і адзін быў уступчывый і другей, тады і жызьня пойдзіць. Я знаю, ты згаворлівыя, як твыя цётычка. Ня дужа згаворчыстый, як увапрецца ў што — ні ўлумаць. Аўлас быў пыдатлівый, а Аўлысіняты ужо саўсім ні такея. С Аўгеім усігда можна дутулкувацца, ён мушчына набожный. Нада ж тыкая набожныя, уступіла. Набыжныя цёлычка, слухыіцца. Ні абіжайся, с тваёю можна жыць, іна набожлівыя, пажыў ба ты з маёю. Набожлівыя карова, пыдгыняю і йдзець, ні ўпіраіцца.
Палучацца
атрымлівацца, выхадзіць удачным — выхадзіць; удавацца, задавацца а. выпадкова; клеіцца а. з большага.
Ня будзіць пулучацца — яшчэ раз спрасі, а абы-як ня дзелый. Ніхай первый раз тапор узяў, а ўжо нешта выходзіць, цешыць пряма пу шнуру. За што я ні браўся, усё ў мяне удывалыся як нада. Бліны ў цябе можа і зыдаюцца, а хлеб сьпеч ты ныўдаку ці ўмеіш. Што ў цябе клеіцца, ці з лоткі віріцяно зьдзелыіш?
Палучыцца
атрымацца, выйсці удачным — выйціць, удацца, задацца а. выпадкова; выпаліць а. нечакана; выгарэць а. нечакана, абмеж.
78 👁