паманіць п. жывёлу, п. жартам, гумар.; прыкінуць слова п. дзеля ветлівасці на ўрачыстасць.
Як пракінуцца бырывікі, я тады пызаву цябе к нам. Нашто ўжо тут як гыварнулі: прігласіла, прігласіла, а ён мне нада як сыбаку пятыя ныга. Быгатый вечыр, справілі, усіх сваіх зызвалі. Ці зыпрасі, ці не, мы ня прідзім: некыльства заела. Нада було б і Зыбрічынят гукнуць. Пыманіла і просы горстычку кінула. Цябе пымані — дзесіць вёрст усьлед будзіш бежч. Прікінула слова, прідуць дык прідуць, а не — кланіцца ня будзіш.
Паздаравець
паздаравець, акрыяць ад хваробы — паправіцца, выздаравець п. пасля хваробы; палуччыць, палепшыць п. пасля хваробы, але не канчаткова; ачуняць п. значна пасля цяжкай хваробы; падняцца п. пасля цяжкай хваробы, іншаск.; вылезць, выпаўзць, выбрацца, выкарабкацца, выкараскацца п. пасля вельмі працяглай хваробы, іншаск.; адужаць п. крыху пасля цяжкай і працяглай хваробы; акляяць, адкляяць п. пасля цяжкай хваробы, жарт.; выкачацца, ачухацца, вычухацца п. пасля вельмі цяжкай хваробы; стаць (устаць, падняцца) на ногі п. канчаткова.
Я ўжо даўно пыздыравеў і большы ні разу ня чуствую, каб айдзе што балела. Усю зімычку прыкычаўся, а к вясьне пыправіўся. Айдзе зы вамі выздырывііш, калі вы пыліжаць спакойна мінуты ні дыіцё. І ў дваре ліжаў, і ў горыдзі,— ня йшло ны пыпраўку, а ў Мугулёў паехыў, тама палуччыў. Гыварілі, палепшыў, ён дужа цяжола ліжаў. Нічога, пройдзіць, трошку пыляжыш і ачуняіш. Толька пыдняўся, другая халера нывалілыся, ногі схваціла, узноў ляжу. Нялёхка було вылізьць, пыліжаў месіцы ш чатырі. Залетыся я цяжола ліжаў, чуць-чуць выпыўз. Ліжаў доўга пластом, ні пыднімаўся, а выбрыўся — узноў лі двыра тупыіць. Ты жывучый, выкырыбкыісься і на етый раз. Выкырыскыўся, пашоў, сяньня ўжо скот пасець, цяперя, брат, дыктары ўмеюць лячыць. Акліяла троху, пы хаці ходзіць, кыла печы пыстаіць. Пыляжыш і аткліяіш, твае гады яшчэ мыладэя. Дужа ліжаў, думылі, ужо ня выкычыіцца. Прі такой балезьні ня скора ачухыісься. Здаровыя хлопцы, вычухыліся, ну пы нядзелі пыліжалі. Што ж ты думыіш, ціх ня шутка дзела, па сорык
84 👁