Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Паддзёць падкалоць, паставіць у няёмкае, смешнае становішча насмешкай, падпусціць колкасць — падкалоць, укалоць n. крыху; падкалупіць, падкалупнуць n. вострай i тонкай насмешкай; укалушць, укалупнуць n. злёгку насмешкай; закалупіць, закалупнуць n., глыбока ўзрушыўшы; падкусіць, укусіць, падкуснуць n. з'едліва; пад'ёсць n. з'едліва, нечакана, іншаск.; пад'ялдыкнуць n. напамінкам, абмеж.; падкавырнуць n. глыбока; ускубнуць n. крыху, без іроніі; задзець (закалупіць) за жывое n. вельмі глыбока. Лоўка ж ты падзьдзеў яго пырысятымі, у мамент сьціх, як вады ў рот ныбраў. Нарошня яго пыткалоў, што ён дзелыць станіць. Hi ўкалолі яе нісколька твае ныміканьні, як ня чула. Чым жа ты зьбіраісься узноў путкулупіць? Путкулупнула яе, дык ні зулюбіла, зразу губы скрівіла. Нічым ты яе ні ўкалупіш, дайжа.курямі летышнімі. Ніхай сабе, a трошку ўкулупнула. Зукулупіла яго, як пымянуў пры быранчыка. Не, яго етым ні зукулупнеш, пымяні луччы пацьсьвінычка Ганьніныга. Ідзі, луччы сваю матку путкусі, іна ж усё ўсьлед крічала: «Бесь перадачы, бесь перадачы іх!» Калі ты мяне хочыш укусіць, то ні ўдасца, ня ўкусіш. Нячыстыя сіла ў ім сядзіць, путкуснуць умеіць. Што ты, родную цётку хочыш пад'есьць? Пыд'ялдыкнулі яго летышнім сеным, дык як пытхваціўся: я тады нічога духым ні знаў. Пыткывырнула мяне, што я трі дні ў дваре пыбыла, а яе свае сколька ня ходзюць. Дужа ты яшчэ малінік, каб мяне ускубнуць. Што цябе так задзела зы жывоя? Відна, зукулупіла зы жывоя, што я рыскызаў пры атаву. 225. Пад'ёсць пад'есці, наесціся ўволю — наёсца; насыціцца n., іран.; нашамацца, нашаматацца n. ціха, непрыкметна, іншаск.; нахрупацца n. хрумсткага\ нахрапатацца n., хрумкаючы з трэскам (звыч. npa жывёлу); назбірацца n. na дробязі, іншаск.; накушацца n., руск., гумар.; накамсацца, накамсіцца n., з'еўшы вельмі многа, іран.\ нагнёсца, налупіцца, насадзіцца, напургацца, намяжджуліцца, намалаціцца, намалоцца, натбучца, набухацца n.f з'еўшы вельмі многа, асудж.; нажрацца, налопацца, натрэскацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўхым, закалупнўць, зедліва, зеўшы, набўхацца, накўшацца, налбпацца, намяжджўліцца, напўргацца, натбўчца, нахрўпацца, нўць, падесці, падесьць, падкавырнўць, падкалупнўць, падкуснўць, падялдыкнуць, падёсць, путкулупнўла, пыдялдыкнулі, пымянўў, пыткывырнўла, укалбць, укалупнўць, ускубнўць, ўкалўпіш, ўкулупнўла, ўкўсіш
1 👁
 ◀  / 281  ▶