Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
сяньня б так ня мучыўся. Ты сабе як знаіш, а я пыўрімяню, ніхай сабе хочыцца. Ці ня луччы табе було б пыўрімяніцца, а ні хвытаць чаго зря. 222. Падвёсць падвесці, паставіць у цяжкае, непрыемнае становішча — зрадзіць п. вельмі; падсадзіць п. вельмі, іншаск.; абнадзёіць, абнадзёжыць n. надзвычай, іншаск.; падкузьміць n. з хітрасцю; падвесць пад манастыр (намастыр, пад дурнота хату) n. да сораму. Ты ж толька глядзі, глядзі ні пыдвядзі мяне, я біс палкі дроў астануся. I надзёжный чылавек, а так зрадзіў. Пыцсадзіў ты мяне сваім ізыком, я ж мірькуваў піріждаць нядзелю-другую. Як жа ты мяне абнадзеіў, каб ты ні пыдняхверівыўся, я б сам зьбегыў i купіў. Глядзі, нінадзёжный чылавек саўсім, можыць раз-два абнадзёжыць. Путкузьміў дык путкузьміў, a яшчэ, кажыцца, трошку свой. Пыдвіла ты мяне пыд мынастырь, так пыдвіла, што i іпадвесць большы некуды. Знаю, хацеў ты мяне падвесьць пыд нымастырь, — ні ўдасца. Ня бойся, я цябе пуд дурнота хату ні пыдвяду, ты й сам падлезіш. 223. Падганяць падганяць, прымушаць рухацца хутчэй — пароць, падпарываць n. досыць энергічна; шаваліць, шавяліць, пашавёліваць, падшавёліваць, весяліць, падвесял'яць n. час ад часу, іншаск.; штырыць, штыраць, падштырываць n. энергічна; шпыраць n. бесперапынна; пырыць n. бесперапынна, рэдкаўж. Што ты мяне пыдгыняіш, я сам знаю: нада сьпяшыць. Каб ні пароў, да цёмныга б ехылі. Пытпарівый, дужадужа некылі. Зразу ат горыда трошку шываліў, a тады рысьцягнуўся i заснуў. Шывялі, шывялі, ны хаду сьпіць. Каб пышавелівыў, скарей ба даехылі. Пычшавелівый, ато мы i к абедзьдзю ні пупадзём на тэй бызар. Нада вісяліць, ён ужо аддыхнуў i вады хырашо напіўся. Пыдвісіляй ці ні пыдвісіляй, ён дайжа вушамі ні вядзець. Цягнуцца я табе ні дам, буду штыріць. Штыряй — ні штыряй, a калі змагі німа, ні пыбягіць. Нада пачштырівыць, ато й к абеду ні дыбярёмся. Патроху шпыряла, так i даехыла. Пыріла я яе, пыріла, пугі німа, прут злумаўся,— ня хочыць слухыць нісколічка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аддыхнўў, мўчыўся, нядзелю-другўю, нўцца, падвесяляць, парбць, пыдвядў, пўгі, слўхыць, хадў
1 👁
 ◀  / 281  ▶