Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
гыварі, ці ні гыварІ, нізаінтычка ня слухыіць. Пыдыйшоў, гыварю яму, пойдзім разым, айдзе там, ані блізка. Пыднісла сечкі i абмішала ж ладна,— толька чмыхнула, ні блізка ні ўзіла. Hi зы якія грошы ні ўгаворіш яго пайціць,— баюся i ўсё тут. Я сам чуць купіў, ні зы якія грошы ні ддам. Такую работу я ні зы якея грошы ні вазьмуся дзелыць. Ніхай толька пыкажыцца, што ні так — увапрецца, надмецца i ні ў жысць ня пойдзіць. Ого, каб твой паслухыўся, ні ў зуб нагою ня хочыць брацца. Айдзе там Гыраська возьміцца зы касу, гультай з гультаёў. 208. Нізкій нізкі, невысокага росту — невісокій; малый, небалынэй н. у параўнанні з іншымі; небальшый н. у параўнанні з іншымі, малаўж.; небальшой н. у параўнанні з іншымі, руск., рэдкаўж.; нярослый н. у гадах; недарослый н. вельмі, зневаж.; курдупый н. вельмі, іран.; кароткій н. вельмі, іншаск., жарт.; прынізістый, прысядзістый, усядзістый н.у тоўсты i каранасты; аршын з шапкаю н. зусім, жарт. Ішла нешта летым па вуліцы сы сваім лінінграццым,— так сабе, ны ліцо нічога, толька нізкій. Мой мілёнык нівісокій, нівісок, зато красіў. На рост яны ўсе малый, толька ўжо ў ладных гыдах, пат тріццыць даўно пыдбіраіцца. Абея ростым нібалынэя, ну красівыя, аткуль што ў іх бралыся. Да не, яе хлопіц саўсім нібальшый. Ныабарот, Іван быў нібальшой, а Сашка вісачэзный як жэрдзь. Пиціра братоў i ўсё як адзін нейкія нярослыя. Ніхай сабе нідарослый, у рабоці чорт зь ім ні справіцца. Урадзіўся нейкім курдупьгм, іна стыдзіцца разым на людзі выйціць. Hi пайду я c тым кароткім, ці мне сьвет кліным сыйшоўся. Прінізістый, ну здаровый, i аткуль у ім столька сілы. Таікей прісядзістый, як удоўж так i ўперік. Відзіла, усядзктый, а столька зыдач, што ні пуцступіся. Шчэпыць таго чылавека, саўсім нібальшога роста, аршын ш шапкыю, a возьміцца што дзелыць — дык двынаццыць у ім сядзіць, усё гаріць у руках. 209. Нійдзё нідзе, ні ў якім месцы — ні там ні тут (ні тама ні тута); ні тамацька ні тутацька (ні тамацькі ні тутацькі) н., уст ні ў равах ні ў шчарбах, ні у міры ні ў Сібіры н. абсалютна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вазьмў, касў, курдўпый, курдўпьгм, паслўхыўся, пйціра, слўхыіць, тўтацька, тўтацькі
1 👁
 ◀  / 281  ▶