Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
сьцяла зубы, ні пы ныраву прішлося. Як сатнуць зубы, папробый ім што-небудзь гываріць. Гл. С а ш ч а м і ць зубы. Счытанныя дні. Зусім кароткі час. Шчытынныя дні ды жніва, жыта пасьці дайшло. Я тута дубуваю шчытынныя дні, скора паеду. Счытаць мух, неадабр. Ратазейнічаць. Меншы нада шчытаць мух, кылі к скату прістаўлін. Будзіш так мух шчытаць, дык прывароніш машыну. Зак. Пасчытаць мух. Адзін пышчытаў мух i другей да етыга даслужыцца. П рацяел-фінальн. Насчытаць (дасчытаць) мух. Вот i нышчытаў мух: у грязі па вушы i нызад нада варочыцца. Дышчытаіця мух, што сьвіньні ўвалюцца ў бульбу усім тубуном. Счытаць (перасчытываць) косці (робры). Моцна лупцаваць. Перш чым мне шчытаць косьці, пыбірягі свае. Шчыталі табе рёбры зы Сажом i тута пышчытаюць. Вун гірой косьці піряшчытывыць будзіць. Рёбры ён піряшчытыіць, шчытаньнік найшоўся. Зак. Пасчытаць (перасчытаць) косці (робры). Яму ладна пышчыталі косьці, хваліцца ня хочыць. Хуць дзьвіжком дыбяруся, ну рёбры я табе пышчытаю. Ты можа й не, а я знаю, за што косьці ім пірішчыталі. Я б ішчэ ні так рёбры пірішчытаў. Працяел.-фінальн. Насчытаць (дасчытаць) косці (робры). Я яго нышчытаю косьці, будзіць яму i шчот i пачшчот. Нышчытаіш, вогірь, рёбры, пріціхніш скора. Дышчытаіць косьці, як пырявець уволю, я атучу яго адурюваць. Сыпаць (падсыпаць, уссыпаць) соль на раны. Рабіць неприемна напамінкам пра цяжкія перажыванні ў мінулым. Яму i сымаму ні салодка, а тута ішчэ ты сыпіш соль ны раны. Пірістань ты пыцсыпаць соль ны раны, H i хай хуць у сябе прідзіць. Ны кажным шагу Сямён уссыпаў ёй соль ны раны. Зак. Насыпаць (пасыпаць, падсыпаць, уссыпаць) солі на раны. Прідзіць Ксеньня, тая яшчэ большы насыпліць солі ны раны. Вы сваімі рызгаворымі толька пасыпылі солі ны раны. Сьпірва муўчаў, а як пацсыпылі солі ны раны, уськіпеў. Ніхай, што уссыпылі солі ны раны, ніхай пачуствыіць троху жызьню. Сыпаць солі на хвост, іран. Не мець магчымасці ўздзейнічаць. Ну што, сып яму цяперя солі на хвост, дыгыняй. Зак. Насыпаць (пасыпаць) солі на хвост. Насып
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атучў, даслўжыцца, сатнўць, скатў, сымамў
0 👁
 ◀  / 273  ▶