Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
солі на хвост, кылі хочыш, можа паможыць. Табе асталося толька солі ім на хвост пасыпыць. Аднакр. Сыпнуць (сыпануць) солі на хвост. Дыгані ды солі сыпні на хвост, ён станіць, твой бычанок. Што табе астаецца, солі на хвост сыпануць. Сыр-бор гарыць (з каго), цяп., пр. Пра завадатарства. 1зь Лявона сыр-бор гаріць, ён усё пыцсытыняіць. Тама сыр-бор гареў пу другой прічыні, а ні таго, што ты думыіш. Пачын. Сыр-бор загарэўся (разгарэўся, узгарэўся), прбуд. Я ні знаю, чаго ў іх етый сыр-бор зыгареўся. Зь нечыга вот рызгареўся сыр-бор, то дружылі, а тут на сьлед адзін другому ні нуступаюць. Рызгаріцца сыр-бор, тады ня скора патушыш. Ш чаго б етый сыр-бор узгареўся, што яны ні пыдзялілі? Узгаріцца сыр-бор, i пашло, i нашло, чым дальшы, тым большы. Сыт па горла. Задаволены звыш усякай меры. Сыт па горла тваімі басьнімі. Абішчалі, абішчалі, большы некуды, я па горла сыта абішчанкымі. Сядзець вярхом (вярха), неадабр. Падпарадкоуваць. Сідзяць вярьхом на іх сям'е, самі ня дужа што хочуць прідбаць, каб усё гатовінькыя було. Сядзелі б вірьха ну другіх. Непаўн. Пасядзець вярхом (вярха). Вярьхом пысядзелі ны брату i хваціць, вун на свой хлеб дарога. Троху пысідзяць вірьха ны Ціхону. Законч. Адсядзець (адседзець) вярхом (вярха). Столька ўремя ацьсядзелі вярьхом на цёткых, за іх шчот жылі. Ладна ацьседзілі вярьхом ны старых, злазьця самі зырыбляць. Ацьседзюць вірьха, ня скора сапреш. Узмацн. Насядзецца (наседзецца) вярхом (вярха). Каму рыскажы, а я сыма знаю, што нысядзеліся на родных брытах вярьхом. Нысідзяцца вірьха, ні пысьцісьняюцца, іх совісьць асоба ня мучыць. Наседзіліся вірьха усёю аблавыю, самім брацца за дзела мутырна було. Гл. C a д з i ц ц а в я р х о м. Сядзець колам (калом) у горле, груб. Быць вельмі непрыемнай перашкодай. Сколька гадоў прайшло, а Хрісьцінін гароччык сядзіць яму колым у горлі. Ім, відна, колым у горлі ета банчына сядзіць, гатовы вуглы грызьць, кажыцца. Табе ўсігда што-небудзь сядзіць калом у горлі, усігда вадзііць. Ета я ім сядзеў калом у горлі, каб ні я, яны рускушуваліся б. Зак. Засесць колам (калом) у горле. Колым у горлі засеў ім пляцень етый, пряма жыць ня могуць цірізь яго. Заселі яму колым у горлі Зьміт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мўтырна, патўшыш, сяме
0 👁
 ◀  / 273  ▶