рачонкі, вы ўсякым дзелі i ны кажным шагу пад'есьць стыряіцца, I прістаець, i бубшць, i бурчыць ніізьвесна чаго, усё дно як я яму калом у горлі засеў. Сядзець колам (калом) у роде, неадабр. Быць вельмі нясмачным. Колым у році два дні сідзяць яе прісмакі. У той грязішчы К Ы Л І й зьясі што, дык будзіць колым у році сядзець. Рысказывыў, што швагреніны бліны ш чыцьвірьга калом у році сідзяць. Зак. Засесць колам (калом) у роде. Дзьве ложкі й зычарепнула, етый кулеш засеў колым у році. У яе што ні зьясі, усё калом у році зысядзіць. Ложку адну ўзіла кулагі, дык i тая засела колым у році. Сядзець ля (кала) мора i ждаць пагоды, неадабр. Спадзявацца ў бяздзеянні. Ізьвесна, што дзелыіць твой Сашка: сядзіць лі моря i жджэць пагоды,— што ён выжджыць ат той халеріі. Чаго ж вы сядзелі лі моря i ждалі пагоды, пріехылі i нада було малоць, a ні прыхлыждацца, а цяперя пупала на коў — i пасьці прыпала мука: еж, ды глядзі зубы ні пулумай. Што ж ты сядзеў кыла моря i ждаў пагоды, пыд ліжачый камінь i выда ні цякець. Сядзець на бабах. Не мець надзеі на ўмацаванне становішча. Нешта ў іх нічога ні пулучаіцца c паездкыю, асталіся ні туды ні сюды, сідзяць ны быбах. Абмеж. Пасядзець на бабах. Пысядзеў ны быбах, дык што высідзіш, сыбраўся нызад. Законч. Адсядзедь (адседзець) на бабах. Ацьсядзелі ны быбах паўмесіца, ні туды було, ні нызад. Ніхай ацьседзіць ны быбах, хваціцца вума, раз ня слухыіць. Узмацн. Насядзецца (наседзецца) на бабах. Нысядзеліся ны быбах, хваціла зь іх большы некуды. Здорыва наседзюцца ны быбах, кылі дзьвінуцца німа як. Гл. А с т а в а ц ц а на б а б а х. Сядзець на зямле. Займацца сельскай гаспадаркай. Паезьдзіў, туды, туды торнуўся, пріехыў — нійдзе нісмашна, буду сядзець ны зямле. Абмеж. Пасядзець на зямле. Жыў ён i ў нас, толька нядоўга пысядзеў ны зямле, некуды паехыў. Г л. С а д з і ц ц а на з я мл ю. Сядзець на мялі. Знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы. Воц стану я плакыць, што Быгрынёнык сядзіць ны мялі. Пы свайму рытазейству сідзіцё ны мялі. Непаўн. Пасядзець на мялі. Пысядзіць ны мялі с такою ухваткыю, раз нікога i нічога прізнываць ня хочыць. Узмацн
Дадатковыя словы
падесьць
0 👁