Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Насядзецца (наседзецца) на мялі. Дужа былі пырскія, a нысядзеліся ны мялі i пызьмірнелі. Як наседзідца ны мялі, то трошку станіць думыдь. Гл. С а д з і ц ц а на мель. Сядзець на плячах (шыі, гарбу, карку, хрыбту) (у каго), звыч. неадабр. Жыць за кошт пэўнай асобы. Што ж сядзець ны плічах у Хведзі, у яго i свае заботы ёсьць. Сядзеў ён у Стыхвана на шыі большы года. Сядзець на цёткіным ні выходзіць, нада пры работу якую думыць. Ны карку ў дзядзькі нічога було сядзець. Дакуль жа ён будзіць сядзець ны нашым хрябту. Непаўн. Пасядзець на плячах (шыі, гарбу, карку, хрыбту). Раз сыгласіліся ўзяць, то пысядзіць ны плічах. Якей ня совісный, а троху пысядзеў у іх на шыі. Так i цыляіць, каб ны чыім гарбу пысядзець. Любюць пысядзець у каго-небудзь ны карку. Хваціць з вас, пысядзелі ны Марініным хрябту. Абмеж. Прасядзець (праседзець) на плячах (шыі, гарбу карку, хрыбту). Ета вам ого як пывязло, што столька ўремя прысядзелі ў Высіля ны плічах. Узялі, дык i праседзіць ны плічах. Цэлый год ну дурняк прысядзець на шыі,— айдзе ў іх хут трошку совісьці чылавечыскія ёсьць. Праседзілі ны нашым гарбу, дык маўчыця, ня пікніця. Прысядзець ны карку праседзюць, во работы, ета праўда, ні дажджэсься. Так i цэлюцца, ны чыім хрябту можна праседзіць. Законч. Адсядзець (адседзець) на плячах (шыі, гарбу, карку, хрыбту). Ацьсядзёлі ны плічах у Сярьгея, дужа ім тыкая жысьць пыныравілыся. Ты знаіш, сколька яны ацьседзілі ў Мірёнывых на шыі,— трі гады. Ацьсядзелі сваё ўремя ны гарбу i дос. У яго на ўме — ацьседзіць ны тваём гарбу, во пра што ён думыіць. Хваціла i совісьці ацьсядзець такоя ўремя ны карку у чужых людзей. Ацьседзілі ны Андреівым карку, пурускушуваліся. Ацьсідзяць ны хрябту сколька захочуць зь іхныю совісьцю. Узмацн. Насядзецца (наседзецца) на плячах (шыі, гарбу, карку, хрыбту). Наседзіліся ны Ганьніных плічах большы ні нада. Нысядзеліся ну людзкой шыі, столька нысядзеліся, што айдзе іх совісьць была. Яны i ны нашым гарбу нысядзеліся, i ны вашым цяперя дубуўляюць. Карміла, угыждала, етык нысядзеліся ны карку, а цяперя i ні ўзглянуць. Ішчэ наседзюцца ны карку, толька большы валхві іх. Тута учыць ні нада, i біз навукі наседзюцца ны хрібту. Гл. С а д з і ць на пле чы; Ся д з е ць на ч у ж о й спі не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыць, хрябтў
0 👁
 ◀  / 273  ▶