Сход адпраўляць, рэдкаўж. Лаяцъ, бэсціць. Ці знаіця, як учора атпруўлялі сход ны дашыга? Зак. Сход адправіць. Ой, мысьцяріцьі сход атправіць, ны каго хочыш нынясуць што зря. Сцены разлягаюцца, неадабр.; цяп., np., буд. Пра крык, лаянку, сварку. Як вечыр, так сьцены рызьлігаюцца, ці будзіць ужо ім якей-небудзь мір. Ніхай яму узвароту ня будзіць: сколька тут сядзеў, столька й сьцены рызьлігаліся. Ты ішчэ пачуіш, як сьцены будуць рызьлігацца, пабудзь троху. Сцерцца з ліца зямлі, кніжн.} рэдкаўж. Знікнуць, загінуць, прапасці, разбурыцца. Сколька чаго сьцёрлыся зь ліца зямлі толька зы маёю паміцьцю, дык ай-яй-яй. Узмацн. Пасцірацца (пасцерцца) з ліца зямлі. Што ўспымінаць, кылі яно пысьціралыся зь ліца зямлі. Мой малый чытаў, дык там ёсьць, што цэлыя гырады пасьцёрліся зь ліца зямлі. Сціраць (змятаць) з ліца зямлі, кніжн. Жорстка распраўляцца; знішчаць, разбураць. Ты б усіх сьціраў зь ліца зямлі, сам ба адзін астаўся i рускушуваў. Такіх зьмітаць зь ліца зямлі нада, a ні хаты ім строіць. Зак. Сцерць (змесць) з ліца зямлі. Каб яго сіла, ён ба сьцёр нас зь ліца зямлі. Увесь ваш прідацільскій род нада каб зьмялі зь ліца зямлі. Узмацн. Пасціраць (пасцерць, пазмятаць, пазмесць) з ліца зямлі. Столька лясоў пысьціралі зь ліца зямлі, ета ж як падумыіш, кругом лясы былі i лясы. Выйна дужа многа чаго пасьцёрла зь ліца зямлі. Каб мыя воля, я такіх ба зь ліца зямлі пызьмітаў. Што ў цябе толька рызгаворы пазьмесьць зь ліца зямлі. Сціраць у пыл ([дробный] парашок). Жорстка распраўляцца. А ты даўно сыбіраісься сьціраць іх у пыл. Hi нада, ні сьцірай у пырашок, ніхай трошку пыжывуць. Ты ж ня будзь такім выяўнічым, ні сьцірай усіх у дробный пырашок, хуць сколька кінь. Зак. Сцерць у пыл ([дробный] парашок). Цябе нада сьцерць у пыл зы твае дуры. Каб толька ныскачылі, яны б цябе сьцёрлі у пырашок. Як пычыла, як пыгнала, як пынісла, сьцёрла яго у дробный пырашок. Узмацн. Пасціраць (пасцерць) у пыл ([дробный] парашок). Ніхай толька разойдуцца, гатовы ўсіх у пыл пысьціраць. Яны вас у пырашок пысьціраюць. Вы астарожній, ато яны могуць у дробный пыра
Дадатковыя словы
нясўць, пыжывўць
0 👁