Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Усунуць [свой] нос. Яны там нешта сваё рішалі, а ён усунуў нос, дык ладна ныстрамілі, аччыталі бакі. Ну, пулучыў, усунуў свой нос? Га. С у н у ц д а са с в а ім н о с а м. Сухой (сухея) ніткі не астацца. Змокнуць дарэшты. Прікоцюць, што сухой ніткі на іх ні астаніцца. Сухея ніткі ні асталыся на іх, усе мокрыя ды яшчэ пірікалелі ў прідачу. Сухой (сухея) ніткі шша, цяп., n p буд. Пра змоклага дарэшты. Коцюць c пыўдарогі удвору, а на іх сухой ніткі німа. Прібегла с поля, на ёй сухой ніткі ні було. Пыглідзіцё, зьмякніця, што сухея ніткі ны вас ня будзіць. Сучка запісная, груб. Пляткарка. Во айдзе сучка зыпісная, ня жыва, есьлі якую лухту ні прідумыіць ды ні сапрець. Нада ж еткыю сучкыю зыпісною урадзщца! Сушыць вочы, іран. Глядзець без мэты. Ізьвесна, чаго йна туды вылакецца, вочы сушыць, ат нечыга дзелыць. Непаўн. Пасушыць вочы. Сыбяруцца утрёх-учытырёх i пашлі кучыю, каб вочы пусушыць. Працягл.фінальн. Насушыць (дасушыць) вочы. Насушыця вочы, вы тама дужа горька нада. Дусушылі вочы, ідуць i ў зямлю глідзяць. Сушыць зубы (язык), іран. Весці лянівую размоеу. Не, ім ні разу ні ныдаесьць сушыць зубы, ета зыняція па іх ікраз. Сідзяць пыт капёшкыю, сушуць ізыкі'. Зак. Прасушыць зубы (язык). Ніхай сходзіць, нада ж чылавеку зубы прусушыць. Прусушыў язык, цяперя можна лезьць на печ. Непаўн. Пасушыць зубы (язык). Пуўдня гіусушылі зубы, во іх i работа ўся. Пышла, язык пусушыць зыхацелыся. Працягл.-фінальн. Насушыць (дасушыць) зубы (язык). Насушыця зубы, пыглідзіцё, што насушыця, работа стаіць; Насушуць ізыкі, дождж вотвот хляніць, i пірібіранкі астануцца ліжаць. Дусушылі зубы, ротым i носым хвытаюць. Дасушыць язык, што пайду i ў карык пріганю. Схадзіць за чыстую манету. Успрымацца як ісціна. Яму ўсё сходзіць за чыстыю манету, самый лухце веріць. Зак. Сайціць за чыстую манету. Адзін раз сыйшло за чыстыю манету, а другей раз не, ня пройдзіць. Схадзіць з рук. Заканчвацца беспакарана. 3 маткыю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дасўшыць, кўчыю, насўшыця, сыбярўцца, сўчка, сўшуць
3 👁
 ◀  / 273  ▶