Сунуцца (совацца, савацца, усовывацца, лезць, улязаць, улазіць) ca сваім носам, неадабр. Умешвацца не ў сваю справу. Нечыга сунуцца сы сваім носым, калі ніхто ня просіць. Дужа любідь совыцца сы сваім носым ні ў сваё дзела. Вас ніхто ні зваў сувацца сы сваім носым. Чаго ён усовыіцца сы сзаім носым i сюды яшчэ? У чужую кымпанію саўсім ні нада було лезьць сы сваім носым. Церіх прівык улізаць сы сваім носым куды ні завудь. Міхейчыкыў усігда улазіў сы сваім носым у іхнія дзялы. Зак. Усунуцца (улезць) ca сваім носам. Усунуўся сы сваім носым, дык яго вежліва пыпрасілі. Пыдажджы, падойдзіць Пашка, іна улезіць сы сваім носым. Узмацн. Паўсунуцца (паўлязаць, паўлазіць) ca сваім носам. Hiхай зыявюцца, яны січас паўсунуцца сы сваім носым. Чаго вы пыўлізалі сы сваім носым такея любапытныя, што вам тут нада. Каб ні пыўлазілі сы сваім носым, куды б луччы було. Сунуць (соваць, саваць) пад нос. Паказваць, падаваць груба. Нілізя так сунуць пад нос, нікрасіва, ты ж пыдыйдзі й пыкажы. Што ты совыіш пад нос, я i бісь цябе віджу. Ці можна ж так суваць пад нос, ніякія ў цябе культуры німа. Сунуць (соваць, саваць, усовываць) галаву ў пятлю, неадабр. Пачынаць вельмі рызыкоўную, небяспечную справу. Чаго яму тыкая ахота сунуць гылаву ў пятлю. Прівык совыць гылаву ў пятлю, калі-небудзь улезіць, што ня выскычыць. Сам вінуват, ніхто ні прасіў суваць гылаву ў пятлю. Айдзе ікая пролыбка, там i ўсоўвыіць гылаву ў пятлю. Зак. Усунуць галаву ў пятлю. Усунуў гылаву ў пятлю пы сваёй ахоці, калі ён цяперіцька вызыбыіцца. Узмацн.-множн. Паўсунуць голавы (галовы) ў пятлю. Паўсунулі голывы ў пятлю, айкыюць, як выбрыцца. Раз іх учылі — ні наўчылі, узноў паўсунулі галовы ў пятлю. Сунуць (соваць, саваць, усовываць) [свой] нос, неадабр. Умешвацца не ў сваю справу. Хто цябе прасіў сунуць сюда нос? Hi нада сунуць у чужоя дзела свой нос, ета саўсім нікрасіва. У яго была дурная прівычка совыць куды пупала нос. Каб ты меншы тут совыў свой нос, куды б луччы було. Прівык суваць нос куды ні нада. Дужа любапыцін, суець свой нос увы ўсякыю дзірьку. Часта усовывыў к ім свой нос, пакуля ні нылаілі. Зак
Дадатковыя словы
завўдь, паўсўнуцца, сўнуцца, усўнуўся
0 👁