ў дзьвері, нада думыць пра корм. Зак. Пастукаць (пастукацца) у дзверы. Hi зы гырамі старысьць, вот-вот пастукыіць у дзьвері. Позна будзіць хвытацца, як зіма пастукыіцца ў дзьвері, січас аба ўсём думыйця. Аднакр. Стукнуць у дзверы. I старысьць ніўзадыўзі стукніць у дзьвері, ці ты думыіш век мыладым быць. Ступіць адною нагою ў магілу (яму). Дажыць век, адчуць смертны час. Не ўжо, жыцілка зь мяне абычайныя, я ўжо адною нагою ступіла ў магілу. ён адною нагою ў яму ступіў, а ты яму з гысьцямі спакою ні даеш, ныдыідаіш усё. Гл. С т а я ць а дною н а г ою ў маг i л e. Ступіць на край магілы. Дажыць век, адчуць блізкі канец жыцця. Як ступіш ны край магілы, тады ўсю жызьню ўспомніш, кажыцца, прыляцела як адна мінута. Гл. С т а я ць на к р аю ма г і л ы. Судзіць [i] радзіць. Многа разважаць, гаварыць звыч. без карысці. Як возьмуцца судзіць-рядзіць, доўга будуць пустазвоніць. Нечыга судзіць-рядзіць, нада што дзелыць. Што мы будзім судзіць i рядзіць, тута рызгаворы ні памогуць. Суды-перасуды, неадабр. Пустыя размовы, плёткі. Ужо рызьвялі суды-пірясуды, няскора сьціхнуць. Харошыя нада цярьпеньня піряслухыць іх суды-пірясуды. Сукін (суккін) кот, пяшч. Гарэза. Ах ты, сукін кот, што йта ты дзелыў пыд яблынкыю? Дзяржы-ка, дзяржы, суккін кот, я січас дыганю. Сукін (суккін) сын. 1. асудж. Нягоднік. Дай жа ні сасьніў ба, што c Іванывых дзяцей такей сукін сын палучыцца. Суккін сын быў пасьледній твой ціхінькій i зьмірнінькій. 2. пяшч. Гарэза, разумнік. Злаўлю, сукін сын, i зынясу, знаіш каму зынясу. Прідумылі ж такоя, суккіны сыны, во што значыць грамытныя ды з гылавою. Суккіна дачка (кошка), пяшч. Гарэза, гарэзніца. Ну й суккіна ж дычка, нада ж так з бабыю балывыцца. Ах, суккіна кошка, ах, зайгра, у жмуркі зь дзедым гуляць хочыць. Сумашэччый дом, неадабр. Памяшканне, дзе вялікі шум, гвалт. Сыбяруцца твае ды мае, як справюць сумашэччый дом, хуць вушы зытыкай
Дадатковыя словы
жмўркі, зынясў, лўчыцца, піряслўхыць, стўпіш, сыбярўцца, сўды-пірясўды, сўкін
5 👁