Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
даседзецца, давісець, давісецца) над душою. Дыстаіш нуд душою, што будуць табе i бліны, i ладкі. Дастоіў нуд душою, пашоў як пабітый. Гыварілі ж вам, што дыстыіцёся нуд душою, палучыця. Дастоіўся нуд душою, вочы ўзьняць стыдна. I матка, i дычка даседзюць нуд душою, даждуць чэсьці. Дысядзіцца нуд душою, што патурюць як мілінькыга. Даседзіцца нуд душою, палучыць, як тая шкаріда. Ну што, дывісеў нуд душою, большы ні захочыць вісець? У мяне іна быйстра нывісіцца нуд душою, атвыкніць ад дурнэя прівычкі. Стаяць у вачах (уваччу, перад вачамі). Увесь час, бесперапынна уяуляцца. Сколька ўремя прайшло, а Мырьянка стаіць у вычах, як учора яе відзіла. Усё, што я відзіла, стаіць уваччу. Дзядзіна стаіць уваччу як жывая, пряма с ума ня йдзець. У мяне Пынас i сяньня стаіць пірід вычамі. Параўн. І ў в а ч ч у не с т а я ц ь. Стаяць у вушах (увушшу). Чуцца, уяуляцца, быцъ у памяці. Во ряўлі коні лі Гарелыга аборка, як іх ваўкі пырвалі, етый рёў ажно січас у вушах стаіць. Мне паўгода стыяла ўвушшу, як Анька пы свайму выла. Стаяць у галаве (памяці). Памятацца пастаянна. Усё ўремя стыялі ў гылаве ніткі, а ў мыгазш прішла i забылыся. Калі яно што стыяла ў цябе ў паміці: табе што ні скажы, цірізь мінуту пухтыряй, а не — прістукні. Стаяць у нагах. Прасіць прыніжана. Сколька ты ня стой у ныгах, дык у яго нічога ня вымыліш. Стаяць уперак (упярок, упоперак) горла, груб. Рабіцца невыноснай перашкодай, прадметам зайздрасці. Што я воз паплецьця прівёз, дык яму стаіць уперік горла. Усё ета ім упярёк горла стаіць. Доўга вам стыяла упопірік горла яго капёшка. Пачын. Станавіцца уперак (упярок, упоперак) горла. Ці даўно вам іх лес уперік горла стынавіўся? Табе мой сын упярёк горла становіцца. Увідзюць што ў каго, усё ім становіцца упопірік горла. Зак. Стаць уперак (упярок, упоперак) горла. Калі ўжо хто станіць яму уперік горла, тады дзяржыся. Узноў упярёк горла мы ім сталі. Чаго я табе стаў упопірік горла? Стаяць уперак (упярок, упоперак) дарогі. Вельмі tieрашкаджаць, наўмысна ствараць перашкоды. Тваім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палўчыць, палўчыця, сваймў, стўкні, тўрюць
1 👁
 ◀  / 273  ▶